Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 20 год беларусы сталі спажываць на 36% меней вады


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністар прыродных рэсурсаў Беларусі Андрэй Худык заявіў, што спажываньне вады насельніцтвам Беларусі за 20 год скарацілася больш як на траціну, піша БелаПАН.

Паводле Андрэя Худыка, 20 год таму ў Беларусі спажывалі 214 літраў вады на душу насельніцтва, цяпер — 137 літраў, што міністар называе «сярэднеэўрапейскім паказьнікам». Але, дадаў Худык, ёсьць краіны, дзе спажываньне вады ніжэйшае, да 80 літраў на чалавека на дзень, таму Беларусі «ёсьць куды імкнуцца».

Ён таксама адзначыў зьніжэньне здабычы вады з прыродных крыніцаў, што назваў станоўчай тэндэнцыяй (з 2010 па 2017 гады яна скарацілася на 12%, пераважна праз здабычу з паверхневых, але не падземных крыніцаў).

Як кажа Худык, станоўчы эфэкт у спажываньні вады нясуць яе паўторнае выкарыстаньне ў прамысловасьці (за пяць год спажываньне вады там зьменшылася на 7%), эканомія праз новыя тэхналёгіі (ад туалетных бачкоў з дазаваньнем да эканомных пральных і пасудамыйных машынаў) і паўсюднае ўкараненьне лічыльнікаў вады і спэцыяльных тарыфаў на электрычнасьць.

За год «субсыдаваная» вада ў Менску падаражэла на 52%

«Мы ваду здабылі, падалі, ачысьцілі — і страцілі», — прэм’ер абурыўся працай менскага водаканалу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG