З 1 студзеня 2019 году субсыдыі на аплату камунальных паслугаў ня змогуць атрымаць тыя, хто ўключаны ў сьпісы працаздольных, але не занятыя у эканоміцы. Яны будуць плаціць па поўных тарыфах. Пры гэтым чальцы іх сем’яў тэарэтычна маюць права на субсыдыі.
Права на атрыманьне безнаяўных субсыдый дадаткова далі тым, хто даглядае
- дзяцей да 3 гадоў,
- дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў,
- інвалідаў 1-й групы альбо асобаў, старэйшых за 80 гадоў.
Дапамога будзе выплачвацца на падставе зьвестак Мінпрацы без патрэбы зьбіраць даведкі.
Такі ўказ № 225 падпісаў 7 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.