Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому прэм’еру Кіргізстану прадʼявілі абвінавачваньні ў карупцыі


kyrgyzstan sapar isakov
kyrgyzstan sapar isakov

Былы прэмʼер-міністар Кіргізстану Сапар Ісакаў стаў абвінавачаным па справе аб карупцыі, паведамляе кіргізская служба Радыё Свабода. Пасьля прадʼяўленьня абвінавачваньня яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Па вэрсіі сьледзтва, Ісакаў пралабіяваў інтарэсы замежнай кампаніі пры адборы падрадчыка, які павінен быў займацца мадэрнізацыяй Бішкекскай ЦЭЦ. Зьдзелка была заключана ў 2013 годзе, калі чыноўнік займаў пасаду намесьніка кіраўніка апарата прэзыдэнта краіны.

Мадэрнізацыяй ЦЭЦ Бішкеку займалася кітайская кампанія TBEA. У канцы студзеня на электрастанцыі адбылася аварыя, празь якую горад у разгар маразоў застаўся без цяпла.

Ісакаў сьцьвярджае, што ніколі не сустракаўся з прадстаўнікамі TBEA, а вёў перамовы толькі з кітайскімі дыпляматамі, якія працуюць у амбасадзе краіны ў Кіргізстане. Пасьля допыту ён сказаў журналістам, што «ў шоку» ад таго, што адбылося і мае намер «даказваць сваю невінаватасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG