Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць удзельнікаў «Паўночнага патоку-2»


Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Трампа рыхтуецца да ўвядзеньня санкцыў у дачыненьні да энэргакампаній Нямеччыны і шэрагу іншых эўрапейскіх краін, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве трубаправода «Паўночны паток −2».

Як паведамляе са спасылкай на дасьведчаныя крыніцы выданьне Foreign Policy, Белы дом разглядае і іншыя шляхі блякаваньня праекту «Паўночны паток», але большасьць ключавых фігур у адміністрацыі схіляюцца да санкцыйнага сцэнару. Аналягічныя настроі пераважаюць і ў Кангрэсе ЗША.

Вашынгтон і многія ўсходнеэўрапейскія сталіцы асьцерагаюцца, што «Паўночны паток-2», які павінен удвая павялічыць прамыя пастаўкі газу з Расеі ў Нямеччыну, яшчэ больш узмоцніць залежнасьць Заходняй Эўропы ад расейскіх энэргарэсурсаў.

Трубаправод павінен быць пракладзены па дне Балтыкі і прапампоўваць прыродны газ з Расеі ў Заходнюю Эўропу ў абыход Украіны і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG