Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі пабудуюць адзін з найбуйнейшых аэрапортаў у Эўропе


Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў спэцыяльны закон у справе будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порта. Новы аэрапорт будзе пабудаваны паміж гарадамі Лодзь і Варшава. Ён стане адным з найбуйнейшых аэрапортаў у Эўропе, паведамляе Польскае радыё.

Новы аэрапорт пабудуюць у мясцовасьці Станіславаў (Stanisławów) у гміне Баранава ў 40 кілямэтрах на захад ад Варшавы. Ён мае замяніць варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна

Яшчэ сёлета будзе агучаны міжнародны архітэктурны конкурс. Паводле ўступных ацэнак, будаўніцтва порта павінна пачацца ў 2021 годзе і ацэньваецца ў амаль 10 мільярдаў эўра.

Паводле плянаў, першы самалёт павінен адправіцца з Цэнтральнага камунікацыйнага порту ў 2027 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG