Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за месяц зьнікла яшчэ 14 327 працоўных месцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За красавік 2017 году ў Беларусі, паводле зьвестак Белстату, прынялі на працу 49 808 чалавек, а звольнілі 64 135 чалавек — розьніца больш як 14 тысяч чалавек.

Найгоршыя суадносіны прынятых да звольненых у забесьпячэньні электрычнасьцю, газам і гарачай вадой (1540 прынятых супраць 3740 звольненых) і адукацыі (3943 супраць 8725). Добра з прыёмам на працу ў «прадастаўленьні іншых відаў паслуг» і ў IT-сфэры.

Як адзначае Tut.by, гэта рэкорд за апошнія 11 месяцаў, больш працоўных месцаў краіна губляла ў мінулым траўні — 14 418.

З пачатку году — за студзень–красавік — такім шляхам Беларусь страціла 20 255 працоўных месцаў, за ўвесь 2017-ы — больш як 41 тысячу. За 2010–2016 гады ў краіне стала меней​ на амаль 300 тысяч занятых у эканоміцы.

Такія страты працоўных месцаў не карэлююць з афіцыйным беспрацоўем, якое за мінулы год упала ўдвая. да 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва. Рэальнае беспрацоўе пры гэтым у дзесяць разоў большае: 5,1% ад працоўнай сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG