Пачынаючы зь ліпеня 2018 года ўсім турыстам, якія адпраўляюцца ў сталіцу Літвы, прыйдзецца заплаціць падатак на падушку ў памеры 1 эўра за чалавека ў суткі. Адпаведнае рашэньне было прынятае Гарадзкой радай Вільні.
Адзін раз у два гады ў Менск прыяжджае ўсё палітычнае кіраўніцтва Расеі. На пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы. Падобныя паседжаньні — гэта дзяжурны, фармальны рытуал. Ніякіх хоць трохі сур’ёзных рашэньняў на такіх самітах не прымаецца.
Раней у Радаставе быў калгас «Чырвоны партызан», якім пэўны час кіраваў бацька цяперашняга старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка.
Паскораны рост аб’ёмаў спажывецкіх крэдытаў «быў у многім абумоўлены адкладзеным попытам», але крэдытныя рызыкі засталіся самымі значнымі для стабільнасьці банкаўскага сэктару.
Як жывуць жанчыны, якія працуюць у сельскай гаспадарцы? Як яны працуюць, адпачываюць, забаўляюцца, якія праблемы лічаць найважнейшымі, пра што мараць і што бы хацелі зьмяніць у сваім жыцьці.
Чаму прадпрыемствы ў кожнай з абласьцей Беларусі самі не расплаціліся за тэхніку, пастаўленую тры гады таму зь дзяржаўных прадпрыемстваў, не ўдакладняецца.
Пракуратура нямецкага Мюнхэну паведаміла аб затрыманьні кіраўніка аўтамабільнага канцэрну Audi Рупэрта Штадлера.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі вырас на 4,7% за студзень-травень 2018 году да аналягічнага леташняга пэрыяду.
Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» 18 чэрвеня даслала ў Міністэрства фінансаў праект указу аб спрашчэньні рэгуляваньня і стымуляваньні працы індывідуальных прадпрымальнікаў.
Беларусь у 2019–2025 гадах плянуе накіраваць на абслугоўваньне і пагашэньне зьнешняга і ўнутранага дзяржаўнага доўгу 23,46 мільярда даляраў. Агенцтва БелаПАН прыводзіць гэтыя зьвесткі, спасылаючыся на Міністэрства фінансаў — праспэкт эмісіі эўрабондаў.
Паводле міністра прамысловасьці, на аўтамабілі Geely ёсьць попыт, на некаторыя мадэлі «замовы расьпісаныя», «расьпісаны ўвесь жнівень». Ён кажа, «прадукт краіне спадабаўся».
Дзяржава гатовая прадаць ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» за 200 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
Рассельгаснагляд ад 17 чэрвеня здымае забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў.
У студзені-красавіку 2018 ён склаў 948,7 мільёнаў рублёў. Гэта на 44,8% меней, чым за той жа пэрыяд 2017 году.
«Гэта пагражае фінансавай стабільнасьці краіны», – гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка.
Дырэктара «Мотавелазаводу» і былога кіраўніка Менскага гарадзкога камітэта Мікалая Ладуцька абралі кіраўніком грамадзкага аб’яднаньня «Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў».
У Беларусі ўводзяць новую электронную паслугу — у онлайн-рэжыме перадаваць дадзеныя аб занятым у эканоміцы насельніцтве, паведамляе Нацыянальны цэнтар электронных паслуг.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зацьвердзіў мыта на тавары з Кітаю на суму каля 50 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцы.
Новыя эўрапейския мыты пачнуць дзейнічаць ад 1 ліпеня. У ЭЗ падаражэюць віскі, матацыклы і джынсы з ЗША. Рашэньне ЭЗ стала адказам на амэрыканския мыты на сталь і алюміній з Эўропы.
Генэральная пракурорка штату Нью-Ёрк паведаміла, што падае ў суд на прыватны дабрачынны фонд прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, абвінаваціўшы гэты фонд у «неаднаразовай незаконнай дзейнасьці».
Ён сказаў, што Парк высокіх тэхналёгій у Беларусі, які з прыходам новага дырэктара Ўсевалада Янчэўскага пачаў працаваць па-новаму, значна набірае абароты.
Зьніжэньне на траціну спажываньня алькаголю беларусамі літаральна за год, якое адбылося паводле рэйтынгу WHO, уяўляецца малаімаверным. Магчыма, прадстаўнікоў WHO пераканалі аргумэнты беларускіх афіцыйных экспэртаў і ў выніку Беларусь страціла сумнае лідэрства ў «алькагольным» рэйтынгу.
Ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК у межах распачатай крымінальнай справы. Што за справа, на момант публікацыі невядома.
«Абвестка аб падвышэньні тарыфаў за аказаньне паслугаў платнай кругласутачнай аўтастаянкі, раней разьмешчанае ў разьдзеле „Аўтастаянкі“ на афіцыйным сайце Нацыянальнага аэрапорту, была апублікаваная памылкова».
Актор Магілёўскага драматычнага тэатру Ўладзімер Пятровіч заклікаў суграмадзян «паказаць, колькі мы зарабляем». На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён апублікаваў разьлікоўку з травеньскім заробкам. За 25 працоўных дзён яму налічылі 348 рублёў 42 капейкі.
«Нам трэба і далей рухацца ў бок ліквідацыі перашкодаў для доступу тавараў і паслугаў, ствараць роўныя правілы для вядзеньня бізнэсу», — адказаў Мядзьведзеў.
У Беларусі пачаўся экспэрымэнт з дыстанцыйным зьняцьцем паказьнікаў вады. Пра гэта 13 чэрвеня паведаміў журналістам начальнік аддзелу Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксьціловіч.
Карпарацыя AT&T атрымала дазвол суду на набыцьцё Time Warner за 85 мільярдаў даляраў, нягледзячы на ранейшую забарону ўгоды адміністрацыяй Трампа. Што гэта за кампаніі і чым валодаюць.
Сем апэратараў найбуйнейшых заправак Беларусі накіравалі дзяржструктурам ліст, у якім просяць прыняць «тэрміновыя меры», каб палепшыць фінансава-эканамічныя ўмовы працы і абмежаваць рост тарыфаў на тавары і паслугі арганізацый-манапалістаў.
У цэнтры Магілёва на пешаходнай Ленінскай вуліцы ўпершыню за два дзясяткі гадоў пабурылі стары будынак. Двухпавярховы дом узьвялі ў 1952 годзе. Вулічны фасад быў выштукаваны ляпнінай з савецкай атрыбутыкай.
Акрамя таго, падпісана пагадненьне аб ільготным крэдыце ад Кітаю на праект «аграпрамысловага комплексу вытворчасьці поўнага цыклю». Гэта крэдыт ужо на другі этап праекту, разам зь першым — сума каля 671 млн даляраў.
На рэфэрэндуме, які адбыўся ў нядзелю ў Швайцарыі, выбарнікі адкінулі правілы, якія б забаранілі камэрцыйным банкам ствараць электронныя грошы і далі б права на эмісію выключна Цэнтральнаму банку.
Праверце, наколькі ўважліва вы сачылі за падзеямі на сайце Радыё Свабода.
Гэта «Баранавіцкі малочны камбінат», «Ляхавіцкі малаказавод» і «Беллакт» з Ваўкавыску.
Як паведаміў агенцтву БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, 7 чэрвеня шэсьць жыхароў Берасьця і Берасьцейскага раёну падалі ў Берасьцейскі гарвыканкам заяву.
Умовы пэнсійнай рэформы ў Беларусі празрыстыя, якіх-небудзь зьменаў не плянуецца, заявіла прэс-сакратар Савету рэспублікі Вольга Казловіч
Новы этап падвышэньня пэнсійнага ўзросту можа пачацца сьледам за цяперашнім. Верагодна, хочуць зраўняць «жаночы» і «мужчынскі» пэнсійныя ўзросты. Пакуль плянуецца, што да 2022 году пэнсійны ўзрост падвысіцца да 58 гадоў для жанчын і 63 для мужчынаў.
У Нью-Ёрку шасьціпавярховы таўнхаус у прэстыжным раёне Мангэтану выстаўлены на продаж за крыптавалюту. Каля 30 млн у далярах — або 45 млн у лічбавых грошах, з улікам зьмены курсу. Мангэтанскі рынак нерухомасьці ўпэўнена асвойвае электронныя грошы.
З Новага году субсыдыі на аплату камунальных паслугаў ня змогуць атрымаць тыя, хто ўключаны ў сьпісы працаздольных, але не занятыя у эканоміцы.
Віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) Алан Пію паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках візыту ў Беларусь, што банк будзе нарошчваць інвэстыцыі найперш у інфраструктуру краіны.
Беларуская дэлегацыя на чале зь міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леанідам Зайцам выправілася ў Маскву для вырашэньня праблемы з пастаўкамі беларускага малака ў Расею. Заплянаваныя перамовы з кіраўніком Мінсельгасу Расеі.
Журналісты TUT. BY правялі ўласнае расьсьледаваньне вакол сытуацыі з «рэстаранам на костках» ва ўрочышчы Курапаты і дазналіся, хто зьяўляецца ўладальнікам гэтай установы. Як высьвятлілася, гэта досыць вядомы рэстаратар, які валодае некалькімі буйнымі рэстаранамі ў сталіцы.
Першы блёк Беларускай АЭС мае запрацаваць у сьнежні 2019 году. Новы тэрмін уводу ў эксплюатацыю набыў статус закону.
Эўракамісія ўхваліла ўвядзеньне новых мытаў у дачыненьні да амэрыканскіх тавараў на суму 2,8 мільярда эўра.
Міністар тэхнічнага рэгуляваньня Эўразійскай эканамічнай камісіі Валерый Карашкоў накіраваў ва ўрад Расеі запыт, у якім заявіў пра неабходнасьць адклікаць рашэньне Рассельгаснагляду па беларускай малочнай прадукцыі.
З 1991 года колькасьць занятых у сельскай гаспадарцы Беларусі скарацілася з 1 млн 88 тыс. да 272 тыс. У 2017-м, паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Уладзімер Сямашка 5 чэрвеня на адкрыцьці міжнароднай спэцыялізаванай выставы «Белагра-2018» у Менскім раёне.
Берасьцейскія ўлады забаранілі мітынг супраць акумулятарнага заводу, што плянаваўся 10 чэрвеня ў цэнтры гораду.
Старшыня рады дырэктараў ААТ «„Амкадор“ — кіраўнічая кампанія холдынгу» Аляксандар Шакуцін назваў абсурднымі патрабаваньні мясцовых жыхароў, якія выступаюць супраць будоўлі новага заводу ў Калодзішчах.
«Пасьля канфэрэнцыі агент падышоў да мяне і сказаў: Выбачаюся, я ня мог назвацца, але вось мае дакумэнты, я з Сакрэтнай службы».
Кароль Ярданіі Абдала II накіраваў пасланьне новаму прэм’ер-міністру Амару Разазу, заклікаўшы яго кабінэт перагледзець сыстэму падаткаабкладаньня, якая стала прычынай масавых вулічных акцый пратэсту. Пра гэта паведаміла ў аўторак дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Пэтра.
Загрузіць яшчэ