Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нафтагаз Украіны» абвясьціў, што суд арыштаваў актывы «Газпрому» ў Галяндыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Нафтагаз Украіны» паведаміў, што на мінулым тыдні падаў хадайніцтвы аб арышце доляў «Газпрому» у яго галяндзкіх даччыных кампаніях, і суд у Нідэрляндах гэтыя хадайніцтвы задаволіў.

Такім чынам украінская кампанія спрабуе атрымаць ад расейскай $2,6 млрд паводле рашэньня Стакгольмскага арбітражу. Згодна з гэтым рашэньнем, «Газпром» вінны «Нафтагазу» $2,6 млрд, якія ўкраінская кампанія пераплаціла за няўзяты газ. Але расейская кампанія пакуль гэтыя грошы плаціць адмаўляецца і лічыць рашэньне несправядлівым і «асымэтрычным».

«Галяндзкі суд задаволіў гэтыя хадайніцтвы, але шэсьць зь сямі даччыных кампаній "Газпрому" ў Галяндыі адмовіліся супрацоўнічаць з судовымі выканаўцамі. Аднак усё гэта ніяк не паўплывае на арышт», — гаворыцца ў паведамленьні «Нафтагазу».

«Газпром» пакуль што не пракамэнтаваў арышту сваіх актываў ў Нідэрляндах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG