Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў абмяжоўвае імпарт беларускай малочнай прадукцыі


Рассельгаснагляд ад 6 чэрвеня уводзіць новыя абмежаваньні на пастаўку некаторых відаў малака і малочнай прадукцыі зь Беларусі. Пра гэта РБК паведаміла афіцыйная прадстаўніца ведамства Юлія Мелана.

Паводле яе, рашэньне прынялі таму, што зь Беларусі працягвае паступаць «небясьпечная малочная прадукцыя». Больш за ўсё парушэньняў расейскія ўлады выявілі ў малацэ, у пастэрызаваных і стэрылізаваных налівам вяршках, у сухіх, канцэнтраваных, кансэрваваных і згушчаных вяршках і малацэ, у сыроватцы, сыроватачным канцэнтраце і ў малочным бялку.

Як удакладніла Юлія Мелана, абмежаваньні ўводзяцца на ўвоз ўсёй пералічанай прадукцыі, якая паступае як на перапрацоўку, гэтак і ў спажывецкай тары, аб’ёмам больш за 2,5 літры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG