Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Мацюшэўскі параўнаў ВУП Беларусі з Чэхіяй: у нас у 10 разоў менш


Васіль Мацюшэўскі, архіўнае фота
Васіль Мацюшэўскі, архіўнае фота

30 траўня першы намесьнік старшыні ўраду Беларусі Васіль Мацюшэўскі выступіў перад Нацыянальным сходам Беларусі.

У кулюарах адзначалі, што рутынная штомесячная сустрэча з адказамі ўраду на пытаньні дэпутатаў ператварылася ў размову людзей, якія нібыта валодаюць рознымі мовамі.

Адрозна ад сваіх калегаў віцэ-прэм’ераў, якія звычайна робяць справаздачу ад 30 да 60 хвілін, Васіль Мацюшэўскі выступаў толькі 15. Напачатку ён даў лічбавую характарыстыку стану айчыннай эканомікі. А затым гаварыў пра канцэпцыі яе разьвіцьця і тры галоўныя задачы: захаваць макразбалянсаванасьць, вырашыць праблемы даўгоў і выйсьці на новы ўзровень эфэктыўнасьці і канкурэнтаздольнасьці прадпрыемстваў дзяржсэктару.

Асобна ўрадовец падкрэсьліў, што заробкі могуць павялічвацца толькі згодна з ростам вытворчасьці.

«Неабгрунтаваны рост заробкаў вядзе да даўгавой нагрузкі, а гэта ключавая рызыка для эканомікі сёньня. Большую частку выручкі прадпрыемствы накіроўваюць на пагашэньне даўгоў», — сказаў Мацюшэўскі.

Залю, дзе сядзела шмат былых гаспадарнікаў, гэтая думка не парадавала. А канчаткова сапсаваўся настрой аўдыторыі пасьля параўнаньня эканомікі Беларусі з паказчыкамі сувымернай па насельніцтве Чэхіі. Паводле Мацюшэўскага, сёлета ў Беларусі плянуюць ВУП у памеры $69 мільярдаў даляраў, у 2020 годзе — 100 млрд. А чэхі ўжо маюць гадавы ВУП большы за 500 мільярдаў, сказаў віцэ-прэм’ер.

Некаторыя пытаньні дэпутатаў Мацюшэўскі шчыра не разумеў

Сябры Нацыянальнага сходу пасьля выступу першага віцэ-прэм’ера традыцыйна перайшлі да пытаньняў на ягоны адрас. Яны выклікалі ў залі шмат эмоцыяў, пераважна сьмеху. Прычым зь дзьвюх прычынаў: і зь няўменьня дэпутатаў ясна сфармуляваць сваё пытаньне, і з шчырых словаў Мацюшэўскага, што ён не разумее сутнасьці пытаньня.

У некалькіх выпадках сытуацыя была аднолькавая: дэпутаты задавалі пытаньні мясцовага роўню. Першы віцэ-прэм’ер ім тлумачыў: вы зьвяртаецеся не туды, урад зрабіў прававы калідор, далей вырашайце праблему на роўні аблвыканкамаў. Але ж дэпутаты зьвярталіся туды, куды звыклі зьвяртацца за шмат год.

Сытуацыю спрабаваў «разруліць» Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч, архіўнае фота
Міхаіл Мясьніковіч, архіўнае фота

Старшыня верхняй палаты Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясьніковіч, які вёў сёньняшняе пасяджэньне, першым адчуў напружанасьць атмасфэры ў Доме ўраду. Таму ён прапанаваў надалей зьмяніць фармат штомесячных сустрэч прадстаўнікоў ураду і дэпутатаў.

«Трэба мяняць фармат. Падобна, што сыстэма „трыбуна — заля“ ўжо болей не працуе. Раней яна была інфармацыйнай: віцэ-прэм’ер прачытаў даклад і адказаў на пытаньні дэпутатаў. Усе задаволеныя. А цяпер патрэбны новыя падыходы для ўзаемадзеяньня. Найперш профільныя парлямэнцкія камісіі павінны працаваць з урадам», — рэзюмаваў Мясьніковіч.

Па вялікім рахунку, нічога новага ён не прапанаваў. У такім фармаце працаваў яшчэ Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня.

Прадпрымальніцкая рада скрытыкавала афіцыйны праект указу пра маршруткі, прапанавала свой

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG