Пра гэта паведамляе партал TUT.BY.
Паводле парталу, у пасёлку Губічы (побач з Раўбічамі) заўважаны дом, дах якога накрыты гіганцкіх памераў транспарантам з гербам Рэспублікі Беларусь. Пры ўважлівым разглядзе бачна, што гэта часткі агітплякату апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе — на ім чытаюцца надпісы «11 кастрычніка» і «прэзыдэнта... Беларусь».
Фота, як адзначае партал, зьявілася ў сацсетках, яго публікатар пакінуў толькі кароткі камэнтар: «Гаспадарлівы мужык». Уладальнік загараднага дома такім чынам вырашыў праблему з гідраізаляцыяй даху.
Паводле падлікаў парталу, калі траспарант дастаўся вынаходліваму беларусу бясплатна, то ён здолеў зэканоміць як мінімум 100 рублёў на гідраізаляцыйнай плёнцы, якую яму давялося б купляць пад шыфэр.