Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Аб'яднанага пераходнага кабінэту сустрэлася з новым сьпікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША


Сьвятлана Ціханоўская з Кевінам Маккарці, 24 сакавіка 2023
Сьвятлана Ціханоўская з Кевінам Маккарці, 24 сакавіка 2023

Асобнай тэмай размовы стала пытаньне аб абнаўленьні Акту аб дэмакратыі ў Беларусі.

На сустрэчы з Кевінам Маккарці прысутнічалі нацыянальная лідарка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, прадстаўнікі Кабінэту Валер Кавалеўскі, Вольга Гарбунова і Аліна Коўшык. Яны расказалі сьпікеру Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША пра актуальную сытуацыю ў Беларусі.

Ціханоўская і Кабінэт сустрэліся з сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Кевінам Маккарці
Ціханоўская і Кабінэт сустрэліся з сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Кевінам Маккарці

Асобнай тэмай размовы стала пытаньне аб абнаўленьні Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які на заканадаўчым узроўні рэгулюе падтрымку ЗША беларускім праваабарончым і іншым няўрадавым арганізацыям, палітзьняволеным, незалежным СМІ.

Прывядзеньне Акту аб дэмакратыі ў Беларусі ў адпаведнасьць з актуальнай сытуацыяй дазволіць зрабіць дапамогу ЗША беларускаму дэмакратычнаму руху і грамадзянскай супольнасьці больш эфэктыўнай.

Што такое Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі

На канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні 9–10 жніўня Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб стварэньні Аб'яднанага пераходнага кабінэту, які будзе працаваць на галоўныя мэты:

  • Абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Ажыцьцявіць фактычную дэакупацыю Беларусі.
  • Аднавіць канстытуцыйную законнасьць і правапарадак.
  • Распрацаваць і рэалізаваць меры па спыненьні незаконнага ўтрыманьня ўлады, забясьпечыць транзыт улады ад дыктатуры да дэмакратыі, стварыць умовы для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў.
  • Распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі.
  • І ў выніку гэтага павінны быць вызваленыя ўсе палітвязьні.

У складзе Кабінэту пад кіраўніцтвам Ціханоўскай сярод іншых працуюць:

  • Павал Латушка — прадстаўнік Кабінэту па транзыце ўлады;
  • Аляксандар Азараў — па аднаўленьні правапарадку;
  • Валер Кавалеўскі — па замежных справах;
  • Валер Сахашчык — па абароне і нацыянальнай бясьпецы;
  • Вольга Гарбунова — прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях;
  • Аліна Коўшык — прадстаўніца па нацыянальным адраджэньні.

Аб’яднаны пераходны кабінэт Ціханоўскай заявіў, што пачынае рыхтаваць беларусаў да старту пляну «Перамога».

Аб’яднаны пераходны кабінэт патрабуе і будзе дабівацца безумоўнага вываду ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторыі Беларусі.

Аб’яднаны пераходны кабінэт заснаваў Місію дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі і накіраваў свайго прадстаўніка ў Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG