Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Можна будзе выкарыстаць як доказы на трыбунале над Лукашэнкам». Рэакцыі на запуск Маскоўскага мэханізму адносна Беларусі


Штаб-кватэра АБСЭ ў Вене
Штаб-кватэра АБСЭ ў Вене

АБСЭ прыняла рашэньне ўвесьці ў дачыненьні да Беларусі так званы Маскоўскі мэханізм. Гэта адмысловы мэтад працы арганізацыі ў краінах, дзе адбываюцца грубыя і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека.

Амбасада ЗША ў Менску, камэнтуючы інфармацыю пра задзейнічаньне Маскоўскага мэханізму ў дачыненьні да Беларусі, абавязалася «прыцягваць рэжым» Аляксандра Лукашэнкі да адказнасьці «на ўсіх даступных пляцоўках», піша BPN.

Амэрыканскія дыпляматы чарговы раз заклікалі вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў.

Амбасада Францыі ў Беларусі, вітаючы выкарыстаньне гэтага мэханізму, паведаміла, што дакладчыкам па ім плянуюць прызначыць францускага экспэрта.

«Францыя ізноў рашуча асуджае сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і саўдзел рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў незаконнай і неапраўданай ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны», — гаворыцца ў паведамленьні францускай амбасады.

У 2020 годзе Парыж удзельнічаў у папярэднім ужываньні Маскоўскага мэханізму ў дачыненьні да Беларусі — з прычыны рэпрэсіяў у краіне, распачатых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Дарадца дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр заявіла BPN, што высновы місіі Маскоўскага мэханізму можна будзе выкарыстоўваць як доказы на трыбунале над Лукашэнкам.

Арганізацыя Human Rights House Foundation таксама адзначыла, што даклад у рамках гэтага мэханізму «стане яшчэ адной важнай падставай для прыцягненьня да адказнасьці».

Важнасьць Маскоўскага мэханізму заключаецца ў дакумэнтаваньні фактаў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі і далейшым прыцягненьні вінаватых да адказнасьці, заявілі ў МЗС Ліхтэнштэйна.

  • 23 сакавіка сталая прадстаўніца Канады пры АБСЭ Джосэлін Кінір выступіла з сумеснай заявай ад дэлегацыяў 38 краін-удзельніц арганізацыі пра запуск у дачыненьні да Беларусі Маскоўскага мэханізму.
  • Дзеяньне гэтага мэханізму прадугледжвае, што для вывучэньня сытуацыі ў краіне фармуюць місію або прызначаюць дакладчыкаў, якія вывучаюць дакумэнты, апытваюць сьведак і магчымых ахвяраў парушэньня правоў чалавека, а пасьля збору матэрыялаў даюць рэкамэндацыі як краіне, у якой адбываецца парушэньне, гэтак і іншым краінам-удзельніцам АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG