Як паведамляепрэс-служба палітыка, удзельнікі беларускай дэлегацыі ўдзельнічалі ў адкрыцьці эўрапейскай канфэрэнцыі, сустрэліся з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзьняцьця беларускага сьцяга і сустрэліся зь беларусамі.
Падчас выступу ў Гарвардзе Ціханоўская прапанавала старыць беларускую праграму, а таксама стыпэндыі для беларускіх студэнтаў і дасьледчыкаў. На думку Ціханоўскай, адна з гэтых стыпэндый магла мець назву імя Алеся Бяляцкага.
Падчас выступу на канфэрэнцыі Ціханоўская ўзгадала, што Плян Маршала, дзякуючы якому адбудоўвалася Эўропа пасьля ІІ сусьветнай вайны, быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сьценах Гарвардзкага ўнівэрсытэта. «І зараз новы Плян Маршала неабходны для Беларусі», — заявіла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі.
Падчас двухбаковай сустрэчы з кіраўніцай Эўрапарлямэнту Рабэртай Мэтсолай была абмеркаваная рэалізацыя рэзалюцыі ЭП, прыцягненьне рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці празь міжнародны крымінальны суд і ўнівэрсальную юрысдыкцыю.
Таксама падчас візыту ў Бостан уздымалася пытаньне супрацоўніцтва з тэхналягічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блякавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным мэдыям і супрацоўнічалі зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.