УЭФА адрэагавала на адпаведы заклік дэпутатаў Эўрапарямэнту, паведамляе нямецкае выданьне Sportschau.
Прэзыдэнт УЭФА Аляксандар Чаферын у адказе парлямэнтарам паведаміў, што пытаньне разгледзяць на чарговым пасяджэньні выканкама УЭФА 4 красавіка ў Лісабоне.
«УЭФА ўжо даўно зьбіраўся абмеркаваць сытуацыю па Беларусі», — адказаў Чаферын 24 сакавіка на ліст з подпісамі больш за 100 эўрадэпутатаў, якія заклікалі выключыць Беларусь празь яе саўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.
- Ліст дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнта з заклікам выключыць зборную Беларусі з адборачных матчаў чэмпіянату Эўра-2024 быў накіраваны кіраўніку УЭФА 15 сакавіка. Яго ініцыявалі польскія парлямэнтары пры падтрымцы гульца зборнай Польшчы ў 1999–2006 гадах Тамаша Франкоўскага.
- Напярэдадні адборачнага матчу Эўра-2024 паміж Швайцарыяй і Беларусьсю, які пройдзе 25 сакавіка, праваабарончая арганізацыя Libereco перадала УЭФА больш за 17500 подпісаў пад пэтыцыяй аб выключэньні Беларусі з з адборачных матчаў Эўра-2024.
- Як адзначае Libereco, такія ж заклікі ва УЭФА за апошні месяц накіравалі 30 чальцоў Нацыянальнай рады Швайцарыі, а таксама 46 дэпутатаў бундэстагу, прадстаўнікоў нямецкай партыі «Саюз 90/Зялёныя».
- Выключыць Беларусь з турніраў пад эгідай УЭФА раней неаднаразова заклікаў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці.