Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На фоне вайны ва Ўкраіне». Краіны Паўночнай Эўропы аб'яднаюць свае вайскова-паветраныя сілы


Швэцыя, Нарвэгія, Фінляндыя і Данія падпісалі пагадненьне аб намерах для стварэньня абʼяднаных вайскова-паветраных сіл. Разам паўночныя краіны будуць эксплуатаваць 250 зьнішчальнікаў, а таксама сыстэмы супрацьпаветранай абароны і выведкі.

Камандуючы ВПС Даніі генэрал-маёр Ян Дам паведаміў агенцтвуReuters, што такое рашэньне прынятае на фоне вайны Расеі ва Ўкраіне. Паўночныя краіны будуць супрацоўнічаць у тым ліку і каб супрацьстаяць магчымай расейскай пагрозе.

«Наш агульны [паветраны] флёт можна параўнаць з авіяцыяй буйной эўрапейскай краіны», — заявіў Дам.

Пагадненьне падпісалі на вайсковай базе Рамштайн у Нямеччыне. Пры падпісаньні прысутнічаў камандуючы вайскова-паветранымі сіламі NATO генэрал Джэймс Хекер.

Краіны Паўночнай Эўропы абʼяднаныя шчыльнымі палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі сувязямі. Аднак у вайскова-палітычных адносінах яны прытрымліваюцца розных статусаў.

Данія з 1949 году ўваходзіць у NATO, зьяўляючыся адной з краін-заснавальніц альянсу. Фінляндыя і Швэцыя раней прытрымліваліся нэўтралітэту, але пасьля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе падалі заяўкі на ўступленьне ў NATO. Нарвэгія таксама ўваходзіць у NATO, але, у адрозьненьне ад іншых паўночных краін, не ўваходзіць у Эўразьвяз, хоць і супрацоўнічае зь ім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG