«У апошнія тры месяцы я чуў пра тое, што Кітай зьбіраецца прадставіць значную колькасьць зброі Расеі... Яны гэтага яшчэ не зрабілі, але гэта ня значыць, што яны гэтага ня зробяць. Але яны гэтага яшчэ не зрабілі», — сказаў Байдэн падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі разам з прэм’ер-міністрам Канады Джастынам Трудо.
Адзначым, некалькі тыдняў таму Злучаныя Штаты заявілі, што маюць інфармацыю аб плянах Кітая даць Расеі лятальную дапамогу ў яе вайне супраць Украіны.
Сі Цзіньпін прыехаў з дзяржаўным візытам у Расею 20 сакавіка, тады прайшлі ягоныя нефармальныя перамовы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. 21 сакавіка ён правёў афіцыйныя сустрэчы кіраўніка КНР з прадстаўнікамі ўладаў Расеі.
Візыт Сі Цзіньпіна праходзіць праз некалькі дзён пасьля таго, як Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна па падазрэньні ва ўчыненьні ваенных злачынстваў.