Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская выведка павіншавала беларусаў зь Днём Волі: «Здабытая перамога над маскавітамі будзе агульнай»


ГУР Украіны
ГУР Украіны

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Ўкраіны (ГУР) зьвярнулася ў сваіх сацыяльных сетках зь віншаваньнем беларусам з нагоды Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.

У звароце адзначаецца, што «для кожнага грамадзяніна Беларусі, які марыць аб свабоднай нацыянальнай дзяржаве, гэтае сьвята мае і заўсёды будзе мець асаблівы сэнс».

Украінская выведка нагадала, што роўна год таму, 25 сакавіка 2022 года, байцы батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў атакаваным расейскімі ракетамі Кіеве прынялі прысягу на вернасьць беларускаму народу і сталі змагацца за свабоду для сваёй нацыі са зброяй у руках.

«Воля і ўкраінскага, і беларускага народаў пад пагрозай аднаго жорсткага і неадэкватнага ворага. Паражэньне масковіі на полі бою ва Ўкраіне і далейшае крушэньне імпэрыі зла дасьць беларусам новы шанец на карэнныя зьмены ў іх краіне». — гаворыцца ў віншаваньні.

«Воля ― нашая агульная каштоўнасьць. Так што і здабытая перамога над маскавітамі будзе агульнай. Украіна заўсёды будзе побач як надзейны добры сябар і ветлівы сусед. Гурта, як кажуць, лягчэй». — напісана ў звароце, які заканчваецца воклічам Жыве Беларусь!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG