Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна патрабуе склікаць Раду бясьпекі ААН у сувязі з заявай Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі


Паседжаньне Рады бясьпекі ААН, люты 2023
Паседжаньне Рады бясьпекі ААН, люты 2023

Украіна запатрабавала тэрмінова склікаць паседжаньне Рады бясьпекі ААН у сувязі з заявай прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб разьмяшчэньні расейскай ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны.

Кіеў чакае рашучых крокаў ад пастаянных членаў Рады бясьпекі — Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Кітаю.

Расея таксама зьяўляецца пастаянным чальцом Рады бясьпекі і мае ў ёй права вэта.

Намеры Расеі разьмясьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю ў заяве названы «чарговым правакацыйным крокам». МЗС Украіны таксама зьвяртаецца да беларускага грамадзтва з заклікам «не дапусьціць рэалізацыі злачынных намераў».

NATO ў нядзелю раскрытыкавала рашэньне Расеі, назваўшы яго «небясьпечным і безадказным». Пры гэтым у заяве адзначаецца, што пакуль няма прыкметаў таго, што Расея рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю; не мяняецца і ўзровень боегатоўнасьці саюзьнікаў па NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG