Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаляк пра разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі: «Пуцін прызнае, што прайграе»


Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны
Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны

Заяўляючы пра разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «фіксуе свой удзел ва ўчыненьні злачынства», падкрэсьліў у Twitter дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.

Паводле яго, «Пуцін вельмі прадказальны».

«Заяўляючы пра тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, ён прызнаецца, што баіцца, ён прайграе і яму застаецца толькі палохаць тактыкай», — напісаў Падаляк.

Акрамя таго, такім чынам расейскі прэзыдэнт «парушае дамову аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі».

25 сакавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.

Паводле Пуціна, Аляксандар Лукашэнка даўно прасіў яго разьмясьціць такую зброю ў краіне. Як заявіў прэзыдэнт Расеі, будаўніцтва ў Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі павінна быць завершана да 1 ліпеня. Акрамя таго, Беларусі перададзены ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю, і самалёты, якія могуць несьці ядзерныя ракеты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG