Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пракамэнтавалі заяву Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі


Пэнтагон
Пэнтагон

Злучаныя Штаты — таксама ядзерная дзяржава — асьцярожна адрэагавалі на заяву Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі. Высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі заявіў, што няма ніякіх прыкмет таго, што Масква плянуе выкарыстаць сваю ядзерную зброю.

Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША адзначыў, што Расея і Беларусь ужо некаторы час гавораць аб перадачы ядзернай зброі.

«Мы ня бачым ні прычын для карэктаваньня нашай уласнай стратэгічнай ядзернай пазыцыі, ні нейкіх прыкмет таго, што Расея рыхтуецца выкарыстаць ядзерную зброю. Мы па-ранейшаму адданыя калектыўнай абароне альянсу NATO», — сказаў чыноўнік, якога цытуе Reuters.

«Гэта частка гульні Пуціна, каб паспрабаваць запалохаць NATO... Бо няма ніякай ваеннай карысьці ад гэтага ў Беларусі, паколькі Расея мае так шмат гэтай зброі і сіл унутры Расеі», — сказаў Ганс Крыстэнсэн, дырэктар ядзернага інфармацыйнага праекту ў Фэдэрацыі амэрыканскіх навукоўцаў.

Расея разьмясьціла ў Беларусі 10 самалётаў, здольных несьці тактычную ядзерную зброю, паведаміў Пуцін, дадаўшы, што яна ўжо перакінула ў Беларусь шэраг апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр», якія могуць запускаць ядзерную зброю.

«Гэта вельмі значны крок», — сказаў Мікалай Сокал, старшы навуковы супрацоўнік Венскага цэнтру раззбраеньня і нераспаўсюджваньня.

«Расея заўсёды вельмі ганарылася тым, што ў яе няма ядзернай зброі за межамі яе тэрыторыі. Так што цяпер, так, яны мяняюць гэта, і гэта вялікія зьмены».

Пуцін у эфіры тэлеканала «Россия-24» 25 сакавіка адзначыў, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG