Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША разглядае візыт Лукашэнкі ў Тэгеран як «працяг паглыбленьня адносін паміж Іранам і РФ»


Нэд Прайс
Нэд Прайс

Аб гэтым на брыфінгу 13 сакавіка заявіў прэс-сакратар амэрыканскага замежнапалітычнага ведамства Нэд Прайс.

«Візыт Лукашэнкі ў Іран мы разглядаем у некаторым родзе як працяг паглыбленьня адносін паміж Іранам і Расеяй», — сказаў Нэд Прайс.

Менавіта з прычыны паглыбленьня адносін Тэгерана і Масквы Дзярждэпартамэнт на працягу мінулага году ня раз выказваў заклапочанасьць, адзначыў Прайс. Паўплывала на гэта ўзаемная дапамога дзьвюх краін у сфэры бясьпекі, а таксама тое, што Лукашэнка, па сутнасьці, саступіў сваёй сувэрэнітэт Крамлю.

«Такім чынам, цяпер, калі Лукашэнка знаходзіцца ў Іране, у некаторым сэнсе вы можаце бачыць у гэтым працяг паглыбленьня партнэрства паміж Іранам і Расеяй. Але гэта тое, за чым мы вельмі пільна сочым. Гэта дзьве птушкі аднаго палёту, і часта яны зьбіраюцца разам», — паведаміў Прайс.

З 13 сакавіка Лукашэнка Лукашэнка знаходзіцца ў Тэгеране з двухдзённым візытам. Там ён ужо сустрэўся з прэзыдэнтам Ірана Эбрахімам Раісі які, сярод іншага, абяцаў падзяліцца досьведам абходу заходніх санкцый.

Падчас перамоваў, які піша прэсавая служба Лукашэнкі, галоўнай тэмай стала «разьвіцьцё ўзаемадзеяньня па ўсім спэктры двухбаковых адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва».

Лукашэнка зазначыў, што «за апошнія гады Беларусь і Іран зразумелі, наколькі патрэбныя адно аднаму».

Беларускі палітык таксама падкрэсьліў, што «зь вялікай павагай» назірае за тым, як Іран «супрацьстаіць вонкаваму ціску, спробам навязаць чужую волю».

Бакі падпісалі дарожную мапу супрацоўніцтва паміж краінамі на 2023–2026 гады. Дакумэнт прадугледжвае развіцьцё ўзаемадзеяньня Беларусі і Ірана ў палітычнай, эканамічнай, консульскай, навукова-тэхнічнай сфэрах, а таксама ў сфэрах адукацыі, культуры, мастацтва, СМІ і турызму.

Гэты трэці візыт Лукашэнкі ў Іран.

У 2021 годзе таваразварот паміж Беларусьсю і Іранам склаў $33 млн, летась — каля $100 млн. Беларусь і Іран раней мелі супольныя прадпрыемствы ў здабычы нафты і зборцы легкавых машын «Саманд», але яны выявіліся неэфэктыўнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG