Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: 15-гадовага брата адміністратара каналу «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» вярнулі ў СІЗА — зь яго выбіваюць паказаньні


 Чыгуначны вакзал у Менску, ілюстрацыйнае фота
Чыгуначны вакзал у Менску, ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што 15-гадовага брата адміністратара каналу «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» зноў перавялі ў СІЗА са спэцыяльнага дыспансэру Сьледчага камітэту.

«Вясна» нагадвае, што раней супрацоўнікі КДБ выставілі ўмову выдаліць канал і спыніць дзейнасьць — верагодна, тады б брата маглі адпусьціць.

Як піша @belzhd_live, хлопец знаходзіцца ў СІЗА-1, супраць яго заведзеная крымінальная справа, магчымы тэрмін пазбаўленьня волі па абвінавачаньні — ад 3 да 10 гадоў.

Праваабаронцы лічаць, што дзіця зазнавала жорсткі ціск з боку сілавікоў, зь яго выбіваюць прызнальныя паказаньні.

З 17 студзеня хлопец знаходзіўся ў ІЧУ, затым — у спэцыяльным дыспансэры СК, з учорашняга дня зноў утрымліваецца ў СІЗА.

Адвакатаў працяглы час не дапускалі да яго, бацькам у сустрэчы таксама адмаўлялі.

Тым часам сёньня тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» заявіў, што пасьля кароткага перапынку вяртаецца да працы.

«Мы вяртаемся, але зь цяжкімі стратамі», — напісалі аўтары каналу.

«Паважаныя нашы падпісчыкі і чытачы! Мы былі вымушаныя часова спыніць нашу дзейнасьць з прычыны шантажу з боку тэрарыстычнай арганізацыі — КДБ Беларусі, якая ўтрымлівае ў закладніках непаўналетняга роднага брата адміністратара @belzhd_live», — гаворыцца ў заяве аўтараў каналу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG