Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалец Пераходнага Кабінэту і дарадца Ціханоўскай перасьцерагаюць палітэмігрантаў ад вяртаньня ў Беларусь


Камісія па вяртаньні палітэмігрантаў незаконная, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандр Азараў.

«Згодна з беларускім заканадаўствам немагчыма спыніць крымінальную справу нейкай камісіяй. У крымінальным і адміністрацыйным кодэксах прапісана, як могуць спыняцца крымінальныя і адміністрацыйныя справы. Гэта падман. Зь першымі, хто вернецца, — яны пакажуць, што зь імі ўсё добра, а потым, праз некаторы час, усіх арыштуюць», — адзначыў Азараў.

Дарадца дэмакратычнай лідэркі Святланы Ціханоўскай па прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр у распаўсюджаным офісам палітыка камэнтары заклікала «не паддавацца на хітрыкі рэжыму, які падманвае людзей амаль 30 гадоў».

Яна сказала: «склад камісіі відавочна адлюстроўвае мэту стварэньня. Калі ўключэньне ў склад прадстаўнікоў дзяржаўных структураў яшчэ можна растлумачыць, то Азаронак, Эйсмант і Мукавозчык дададзены туды толькі ў прапагандысцкіх мэтах. Не хапае толькі шпіца Умкі».

Юрыстка падкрэсьліла, што пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, «ня можа быць ніякай гаворкі аб бясьпечным вяртаньні»: «мінімум 58 чалавек у 2022 годзе былі затрыманыя пасьля вяртаньня ў Беларусь. Праца гэтай камісіі мае мала дачыненьня да правоў чалавека, больш за тое, яна мае выключна прапагандысцкія мэты. Няма ніякіх гарантыяў, што пасьля вяртаньня ў краіну ў рэжыму не зьявіцца іншых прэтэнзіяў».

Створаная ўладамі камісія па вяртаньні палітэмігрантаў абавязаная разглядаць звароты на працягу двух месяцаў, вынікае ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 6 лютага № 25 «Аб разглядзе зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь па пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG