Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы ЗША зьбілі невядомы лятальны апарат над Аляскай


Момант зьбіцьця папярэдняга аэрастату.
Момант зьбіцьця папярэдняга аэрастату.

Гэта зрабілі па даручэньні прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.

Па словах прадстаўніка Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джона Кірбі, ЗША пакуль не ўстанавілі прыналежнасьць паветранага апарата.

Ён ляцеў на вышыні 12 тысяч мэтраў і быў «памерам прыкладна з маленькі аўтамабіль», аскепкі ўпалі на лёд у мора.

«Міністэрства абароны ЗША назірала пралёт аб’екта на працягу 24 гадзін», — паведаміў журналістам Джон Кірбі. Паводле яго, аб’ект мог пагражаць самалётам грамадзянскай авіяцыі.

4 лютага ЗША зьбілі падазроны аэрастат з Кітая, які некалькі дзён знаходзіўся ў паветранай прасторы краіны. У ЗША мяркуюць, што кітайскі паветраны шар мог перахопліваць сыгналы сувязі вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG