Выданьне Кавказ.Реалии адзначае, што даслоўна гэта — «бацька краю», але выкарыстоўваецца ў значэньні «бацька народу».
Папраўкі ў Канстытуцыю Чачэніі былі прапанаваны кіраўніком мясцовага парлямэнту Магамедам Даудавым. Пасьля таго, як на адну зь іх, якая надзяляе Кадырава тытулам «бацька народу», зьвярнулі ўвагу СМІ, дэпутат Дзярждумы ад Чачэніі Адам Дэлімханаў заявіў, што «Мехк-Да» перакладаецца з чачэнскага на расейскую як «вышэйшая службовая асоба рэспублікі».
«Паняцьце „Мехк-Да“ ў поўнай меры перадае ролю кіраўніка Чачэніі як абаронцы рэлігіі, народу, яго інтарэсаў, культуры, гісторыі, традыцый і звычаяў!» — напісаў Дэлімханаў у тэлеграм-канале.
Рамзан Кадыраў узначальвае Чачэнію з 2007 году. Праваабаронцы неаднаразова абвінавачвалі яго ў парушэньнях правоў чалавека, а таксама ў выкраданьні і забойствах сваіх крытыкаў. Адносна кіраўніка Чачэніі ўвялі санкцыі ЭЗ, ЗША і шэраг іншых краін.
Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Кадыраў стаў адным з галоўных прапагандыстаў вайны. Кіраўнік Чачэніі рэгулярна дае справаздачу аб адпраўцы наймітаў на фронт, а таксама пагражае расправай вышэйшым службовым асобам Украіны.