У 2021 годзе пасьля пачатку міграцыйнага крызісу Польшча закрыла пераход Брузгі—Кузьніца, пазьней спыніла рух у трох больш дробных пераходах.
10 лютага а 12 гадзіне польскага часу Польшча цалкам закрыла рух на памежным пераходзе Баброўнікі — Бераставіца.
Яшчэ з раніцы польска-беларускі пункт пропуску стаў амаль бязьлюдны.
Грузавыя аўто пакінулі чаргу яшчэ 9 лютага, адразу пасьля заявы міністра ўнутраных спраў Польшчы пра закрыцьцё памежнага пераходу ў Баброўніках.
За дзьве гадзіны да афіцыйнага закрыцьця польская паліцыя перакрыла пад’езд да шлягбаўму, дзе ў той час яшчэ стаялі аўто і чакалі, каб праехаць.
Роўна а 12 гадзіне мясцовага часу паліцыя абвесьціла, што памежны пераход закрыты і пачала разварочваць машыны, якія засталіся ў чарзе.