Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская выказала трывогу ў сувязі з затрыманьнем чэмпіёнкі Эўропы Надзеі Астапчук


Надзея Астапчук
Надзея Астапчук

Сьвятлану Ціханоўскую «трывожыць навіна аб тым, што ў Менску зь невядомых прычынаў затрымана вядомая беларуская спартоўка, прызэрка Алімпійскіх гульняў Надзея Астапчук».

Пра гэта дэмакратычная лідэрка напісала на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Яна асудзіла рэпрэсіі рэжыму і падтрымала пратэсты 2020 году. Яна нават выставіла на аўкцыён свой залаты мэдаль, каб дапамагчы рэпрэсаваным спартоўцам», — адзначыла Ціханоўская.

42-гадовая Надзея Астапчук — тытуляваная штурхальніца ядра, прызэрка чэмпіянату сьвету і чэмпіёнка Эўропы.

Хто такая Надзея Астапчук

Надзея Астапчук — беларуская лёгкаатлетка, рэкардсмэнка Беларусі ў штурханьні ядра. Чэмпіёнка Эўропы 2005 году (у закрытых памяшканьнях), срэбная прызэрка чэмпіянатаў сьвету 2001, 2003 (у закрытых памяшканьнях) і 2003 (на паветры). Атрымала перамогу ў чэмпіянаце сьвету 2005 году і Алімпійскіх гульнях 2012 году, але пазьней яе пазбавілі залатых мэдалёў з прычыны допінгавай дыскваліфікацыі.

У 2012 годзе атрымала Ордэн Айчыны III ступені.

У 2020 годзе Астапчук падпісала ліст беларускіх спартоўцаў «За сумленныя выбары і супраць гвалту», адкрыта асуджала рэжым Лукашэнкі і вайну ва Ўкраіне.

Астапчук прадала з аўкцыёну залаты мэдаль чэмпіянату Эўропы 2005 году за 11 100 даляраў. Грошы накіравала ў падтрымку спартоўцаў і палітвязьняў, якія пацярпелі пасьля выбараў-2020.

15 сьнежня Астапчук была затрыманая супрацоўнікамі сілавых структур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG