Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для беларусак — ахвяраў хатняга гвалту зьявілася бясплатная онлайн-лінія


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Для беларусак у краіне і за мяжой, пацярпелых ад хатняга гвалту, пачала работу ў тэставым рэжыме онлайн-лінія www. oliviahelp.org.

Як паведамляюць яе стваральнікі, кансультанткі лініі гатовы аказаць неабходную інфармацыйную, псыхалягічную і праўную дапамогу. Кансультацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў працоўны час спэцыялісткам або напісаўшы ў мэсэнджар (Viber, Telegram) з сайту www.oliviahelp.org бясьпечна і бясплатна:

  • панядзелак і серада з 10.00 да 18.00 інфармацыйная і псыхалягічная дапамога. Час беларускі.
  • аўторак і чацьвер з 10.00 да 18.00 інфармацыйная і праўная дапамога. Час беларускі.

Стваральнікі лініі адзначаюць, што ўсе звароты бясьпечныя, ананімныя і канфідэнцыйныя. Інфармацыя не перадаецца трэцім асобам, а званкі не запісваюцца.

  • У Беларусі няма мэханізму перадухіленьня хатняга гвалту. Пасьля крытыкі ў 2018 годзе закону «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту» Аляксандрам Лукашэнкам, які расказаў, што сам біў свайго сына, Міністэрства ўнутраных справаў адмовілася ад падрыхтоўкі закону, хоць канцэпцыя яго была цалкам распрацаваная. У 2021 годзе прынятыя папраўкі ў закон аб прафіляктыцы правапарушэньняў, зьявілася вызначэньне, што такое хатні гвалт. У Беларусі пасьля 2020 году няма арганізацыяў, якія займаюцца дапамогай ахвярам хатняга гвалту, як не засталося і арганізацыяў, якія падымаюць гэтае пытаньне ў публічнай сфэры.
  • У Беларусі з 2012 году працавала агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801, якая дзейнічала на базе аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» і пры падтрымцы фонду ААН. Гэта быў унікальны сэрвіс, які спэцыялізаваўся на псыхалягічнай, юрыдычнай і сацыяльнай дапамозе ўсім пацярпелым ад хатняга гвалту паўналетнім на тэрыторыі Беларусі. Паслугі былі бясплатныя, ананімныя і канфідэнцыйныя. На лініі працавалі 6 кваліфікаваных спэцыялістаў — 4 псыхолягі і 2 юрысты.
  • У ліпені 2021 году гарачая лінія прыпыніла працу на няпэўны тэрмін. «Гендэрныя пэрспэктывы» былі зьліквідаваныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG