Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На другі дзень праверкі гатоўнасьці беларускія танкі паехалі на захад. ВІДЭА


Беларуская бранятэхніка пазначаная чырвонымі квадратамі
Беларуская бранятэхніка пазначаная чырвонымі квадратамі

Мінабароны Беларусі паказала, які беларускія танкі едуць праз населеныя пункты ў рамках раптоўнай праверкі баявой гатоўнасьці, абвешчанай ва Ўзброеных сілах Беларусі 13 сьнежня на загад Лукашэнкі.

На відэа бачна, як вайскоўцы 11-й асобнай мэханізаванай брыгады выконваюць свае задачы і едуць праз неідэнтыфікаваны населены пункт. 11-я брыгада стала знаходзіцца ў Слоніме.

Паводле тэлеграм-канала «Беларускі гаюн» агулам на палігоны бліжэй да мяжы з Польшчай перакідваюць каля 20 танкаў Т-72Б.

Гэта 2 танкавыя роты 7 асобнага танкавага батальёна.

Падразьдзяленьні павінны будуць зьдзейсьніць марш з пункта пастаянна дыслякацыі на палігон «Гожскі» ў Горадзенскім раёне з пераадоленьнем воднай перашкоды. Акрамя гэтага, чакаецца, што да праверкі будуць прыцягнутыя:

  • 40-ы асобны мэханізаваны батальён,
  • 105-ы асобны мэханізаваны батальён,
  • інжынэрна-сапёрны батальён.

Гэта адбываецца падчас аб’яўленай Аляксандрам Лукашэнкам маштабнай праверкі ўліковых зьвестак вайсковаабавязаных, а таксама разьвязанай Расеяй вайны супраць Украіны, якую падтрымлівае кіраўніцтва дзяржавы, надаючы сваю тэрыторыю расейскай арміі для трэнаваньняў, перадысьлякацыі, авіяналётаў і ракетных абстрэлаў украінскай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG