Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Байдэн урачыста падпісаў закон аб прызнаньні аднаполых шлюбаў


Падпісаньне закону ля Белага дому, дзе сабраліся зоркі поп-музыкі і прыхільнікі законапраекту. Вашынгтон, 13 сьнежня 2022
Падпісаньне закону ля Белага дому, дзе сабраліся зоркі поп-музыкі і прыхільнікі законапраекту. Вашынгтон, 13 сьнежня 2022

Закон быў урачыста падпісаны каля Белага дому, дзе былі зоркі поп-музыкі і прыхільнікі законапраекту

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў у аўторак 13 сьнежня «Закон аб павазе шлюбу» на ўрачыстай імпрэзе, дзе амэрыканская спявачка Сындзі Лопэр выканала свой гіт «Сапраўдныя колеры» («True Colors») перад тысячамі прыхільнікаў гэтага закону, якая сабралася на лужку Белага дому.

Новы закон прадугледжвае фэдэральнае прызнаньне аднаполых шлюбаў. Гэта выклікана асьцярогамі, што Вярхоўны суд ЗША можа скасаваць юрыдычнае падтрыманьне такіх адносінаў.

Пасьля таго, як Байдэн падпісаў законапраект, прысутныя адказалі бурнымі воплескамі.

«Шлюб — гэта просты сказ. Каго вы кахаеце? І ці будзеце верныя таму чалавеку, якога кахаеце? Гэта ня больш складана. Закон прызнае, што кожны павінен мець права адказаць на гэтыя пытаньні для сябе», — сказаў Байдэн, дадаўшы: «Сёньня добры дзень».

На імпрэзе выступілі зоркі поп-музыкі Сындзі Лопэр і брытанскі сьпявак Сэм Сьміт.

«Што ж, гэтым разам каханьне перамагае», — абвясьціла Лопэр перад сьпевам.

69-гадоваяСындзі Лопэр, якая праславілася сваёй песьняй 1983 году «Дзяўчаты проста хочуць пазабавіцца» («Girls Just Want to Have Fun»), сказала, што гэтая падзея прынесла душэўны спакой такім сем‘ям, як у яе, і амэрыканцам ува ўсёй краіне.

«Сёньня мы можам спаць спакойна, бо нашыя сем’і прызнаныя і бо зараз нам дазволена кахаць тых, каго мы кахаем, што гучыць дзіўна, але амэрыканцы зараз могуць кахаць тых, каго мы кахаем», — сказала журналістам на брыфінгу перад выступам Сындзі Лопэр, актывістка ў пытаньнях ЛГБТ, якая замужам за акторам Дэвідам Торнтанам з 1991 году.

Сьпявае Сындзі Лопэр
Сьпявае Сындзі Лопэр

Зьвяртаючыся да прысутных перад падпісаньнем, сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі заявіла, што законапраект спрыяе ўмацаваньню роўнасьці паміж людзьмі.

«Кожны заслугоўвае таго, каб атрымаць асалоду ад чароўнага дабраславеньня пабудовы зьвязу з каханым чалавекам», — сказала яна.

Лідэр дэмакратычнай бальшыні ў Сэнаце ЗША Чак Шумэр, чыя дачка і яе жонка чакаюць дзіцяці, назваў падзею «днём трыюмфу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG