Афицыйны дакумэнт — заяўку на сяброўства ў Эўразьвязе падпісалі прэзыдэнт Косава Віёса Асмані, сьпікер Асамблеі Гляўк Каньнюфца і прэм’ер-міністар Альбін Курці.
Чакаецца, што афіцыйная падача заяўкі адбудзецца 15 сьнежня ў Празе, піша балканская служба Радыё Свабода.
З 27 краін-сяброў ЭЗ пяць дагэтуль не прызнаюць незалежнасьць краіны: Гішпанія, Румынія, Кіпр, Грэцыя і Славаччына.
Зь дзяржаваў рэгіёну Заходніх Балканаў Чарнагорыя і Сэрбія дасягнулі найбольшага прагрэсу ў працэсе далучэньня да ЭЗ, прайшоўшы некалькі новых этапаў у перамовах аб сяброўстве. Аднак Сэрбія дагэтуль не прызнае незалежнасьць Косава, лічыць яго сваёй тэрыторыяй, а сярод высокіх чыноўнікаў нядаўна гучалі заявы аб тым, што Эўразьвяз ня хоча прымаць Сэрбію ў свой склад.
Сёлета Паўночная Македонія і Альбанія пачалі перамоўны працэс аб уступленьні ў ЭЗ, а Босьнія на гэтым тыдні атрымала статус кандыдата.
Косава — адзіная краіна рэгіёну, што ня мае лібэралізаванага візавага рэжыму з Эўразьвязам.