Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не спадабаліся паведамленьні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі». У Менску судзяць грамадзяніна Латвіі


Менскі гарадзкі суд
Менскі гарадзкі суд

У Менскім гарадзкім судзе разглядаюць справу грамадзяніна Латвіі Дзьмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага паводле шэрагу крымінальных артыкулаў.

Судовы працэс, які пачаўся 14 сьнежня, вядзе судзьдзя Сьвятлана Чарапанава, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна»​.

44-гадовага грамадзяніна Латвіі, які быў часова зарэгістраваны ў Менскай вобласьці, абвінавачваюць у:

  • закліках да мераў абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (ч. 3 арт. 361),
  • распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці (ч.2 арт. 130),
  • абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369),
  • абразе прэзыдэнта (ч. 1 і ч.2 арт. 368).

Дзьмітрыйса Міхайлоўса затрымалі 1 сакавіка 2022 году і да суду зьмясьцілі ў СІЗА № 1 у Менску, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома таксама, што ў кастрычніку Міхайлоўса ўключылі ў «Сьпіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

«Цяпер затрыманы адзін грамадзянін Латвіі. Яго тэлефон праверылі, і ўладам не спадабаліся паведамленьні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі. Яго зьмясьцілі пад варту, — паведаміла парлямэнцкая сакратарка МЗС Латвіі Занда Калніня-Лукашэвіча. — Калі супрацоўнікі консульства хутка прыбылі на сустрэчу з затрыманым, то яго ўжо не засьпелі, паколькі яго на месяц зьмясьцілі ў закрытую псыхіятрычную лякарню для правядзеньня экспэртыз».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG