Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы палка Каліноўскага абмеркавалі з украінскім амбудсмэнам вызваленьне сваіх палонных


Сустрэча байцоў палка імя Каліноўскага з амбудсмэнам Украіны Дзьмітрыем Лубінцом. Кіеў, 14 сьнежня 2022
Сустрэча байцоў палка імя Каліноўскага з амбудсмэнам Украіны Дзьмітрыем Лубінцом. Кіеў, 14 сьнежня 2022

14 сьнежня ў Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага і праваабаронцаў з Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзьмітрыем Лубінцом.

Пра перамовы паведаміла прэсавая служба Палка Каліноўскага.
У сустрэчы прынялі ўдзел 10 народных дэпутатаў міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь», а таксама юрысткі Free Belarus Center.

Прадстаўнікі палка ўзьнялі пытаньне пра двух палонных палка імя Кастуся Каліноўскага. Лубінец запэўніў, што будзе спрыяць іх вызваленьню.

Як паведаміла прэсавая служба Палка Каліноўскага па выніках сустрэчы бакі дасягнулі дамоўленасьці аб сумеснай працы дэпутатаў Вярхоўнай рады з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага і праваабаронцаў над законапраектамі, якія дапамогуць сыстэмна вырашыць праблемы беларусаў ва Ўкраіне.

Сустрэча байцоў палка імя Каліноўскага з амбудсмэнам Украіны Дзьмітрыем Лубінцом
Сустрэча байцоў палка імя Каліноўскага з амбудсмэнам Украіны Дзьмітрыем Лубінцом

Дамовіліся таксама зрабіць падобныя сустрэчы рэгулярнымі, а таксама што дэпутаты будуць камунікаваць з офiсам Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека і прадстаўнікамі Палка Каліноўскага.

устрэча байцоў палка імя Каліноўскага з амбудсмэнам Украіны Дзьмітрыем Лубінцом
устрэча байцоў палка імя Каліноўскага з амбудсмэнам Украіны Дзьмітрыем Лубінцом

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG