Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі вывесілі на пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю бел-чырвона-белыя сьцягі


Сьцягі на ўкраінскім участку мяжы ў Маларыцкім раёне, кастрычнік 2022. У сюжэце СТВ нацыянальны сьцяг Беларусі заблюрылі
Сьцягі на ўкраінскім участку мяжы ў Маларыцкім раёне, кастрычнік 2022. У сюжэце СТВ нацыянальны сьцяг Беларусі заблюрылі

У сюжэце на дзяржаўным тэлеканале ў Беларусі нацыянальныя сьцягі «заблюрылі».

Украінскія памежнікі вывесілі на сваіх пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю побач з украінскімі сьцягамі нацыянальныя беларускія — бел-чырвона-белыя. Пра зьяўленьне бел-чырвона-белых сьцягоў паведамілі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ.

Пункт пропуску, які паказалі ў сюжэце, знаходзіцца на ўкраінска-беларускай мяжы каля Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

«Калі раней тут мяжу ахоўвалі нашы калегі, украінскія памежнікі, то ў апошні час мы назіраем часьцей прадстаўнікоў Украінскай тэрытарыяльнай абароны. Як правіла, яны імкнуцца не ўступаць у кантакт з нашымі вайскоўцамі, большую частку службы яны знаходзяцца за збудаванымі імі загародамі.

Прыкладна два месяцы таму нароўні зь дзяржаўным сьцягам Украіны ў пункце пропуску быў вывешаны таксама бел-чырвона-белы сьцяг. Трэба адзначыць, што на бліжэйшых пунктах пропуску на ўчастку Берасьцейскай памежнай групы ўкраінцы таксама вывесілі сьцягі бел-чырвона-белага колеру», — сказаў у сюжэце афіцыйны прадстаўнік Берасьцейскай памежнай групы Сяргей Дзьмітрыеў.

Пры гэтым СТВ у сваім выпуску «заблюрыў» бел-чырвона-белы сьцяг. У Беларусі за выкарыстаньне нацыянальнага сьцяга людзей ужо шмат гадоў затрымліваюць і прысуджаюць да штрафаў і арыштаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG