Рэсурс перастаў быць даступны 21 верасьня на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі.
Паводле крыніцы ў рэдакцыйных колах, якая пажадала застацца неназванай, сайт быў заблякаваны празь леташнюю навіну са згадваньнем блогера Антона Матолькі, якога КДБ унесла ў «пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», піша BPN. Пасьля гэтага рэдакцыя пачала перамовы зь Мінінфармам, каб знайсьці выйсьце з сытуацыі.
Цяпер на сайце няма палітычных навінаў — ні актуальных, ні архіўных.
Сайт працягвае пісаць пра жыцьцё ў Менску і Беларусі, з акцэнтам на падзеі ў розных суполках і мікрараёнах, застаецца рэклямнай пляцоўкай для сталічных кампаній.
Больш за год пра палітыку ня піша папулярны недзяржаўны партал onliner.by, які пазьбег блякаваньня за кошт зьмены прыярытэтаў рэдакцыі і сыходу часткі супрацоўнікаў, аднак архіў палітычных навінаў там захаваны.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, за апошнія два гады рэпрэсіі зазналі рэдакцыі больш за 40 незалежных СМІ.