Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў панядзелак апублікавала тэкст рэзалюцыі аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа. Кіраўнік выканаўчай улады ЗША абвінавачваецца ў «падбухторваньні да бунту».
Каардынатарку перадвыбарчага штабу прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі, члена прэзыдыюму Каардынацыйнай рады для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі Марыю Калесьнікаву перавялі з жодзінскай турмы ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.
Па выніках трохбаковай сустрэчы прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, прэм'ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў Маскве прынята сумесная заява.
Работнікі сфэры сродкаў масавай інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Беларусь атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды за «высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі».
Былога электрасьлесара 1-га рудніка «Беларуськалію», удзельніка страйку шахцёраў Андрэя Прылуцкага расейскія праваахоўнікі затрымалі 29 сьнежня ў аэрапорце «Пулкава» і зьмясьцілі ў «Кресты» — СІЗА № 1 Санкт-Пецярбургу. Выдачы Андрэя Прылуцкага патрабуюць улады Беларусі.
Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША паспрабуюць прымусіць прэзыдэнта Дональда Трампа пакінуць пасаду на гэтым тыдні або шляхам ціску на віцэ-прэзыдэнта і кабінэт міністраў, каб тыя скарысталі свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы для яго адхіленьня, або праз працэс імпічмэнту.
11 студзеня суд Цэнтральнага раёну пакараў арыштам на трое сутак 57-гадовую настаўніцу. Міліцыя абвінаваціла яе ў «несанкцыянаваным мітынгу» — так праваахоўныя органы расцанілі карагод у лесе вакол ялінкі.
Галадоўка — крайняя форма пратэсту, калі людзі ня маюць іншых спосабаў давесьці сваю пазыцыю. У Беларусі галадоўнікам рэдка ўдаецца дамагчыся выніку, але прынамсі яны прыцягваюць увагу грамадзтва да праблемы, празь якую наважыліся на такі чын.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычным перасьлед яшчэ 9 чалавек. Сярод іх ёсьць грамадзянін Расеі.
10 студзеня споўнілася пяць месяцаў з моманту забойства ў Менску Аляксандра Тарайкоўскага — ён стаў першым пратэстоўцам, забітым падчас мітынгаў супраць вынікаў выбараў у Беларусі.
Праваабаронцы патрабуюць завесьці крымінальную справу за катаваньні Віктара Мароза, жыхара Новай Баравой, якога жорстка затрымалі ў двары ўласнага дома.
За кратамі Ігар ад 25 чэрвеня мінулага году – 198 дзён.
Магілёўскі доктар-нэўроляг Васіль Аўраменка выдаў зборнік уласных вершаў, напісаных «у стылі джазавай імправізацыі».
Мільярдэр Бідзіна Іванішвілі, заснавальнік і старшыня кіроўнай партыі «Грузінская мара», заявіў, што пакідае палітыку назаўжды.
У ЗША пасьля штурму Капітолія прыхільнікамі дзейнага прэзыдэнта краіны Дональда Трампа было заведзена сама меней 25 крымінальных спраў аб унутраным тэрарызьме. Пра гэта паведаміў у твітары кангрэсмэн Джэйсан Кроў пасьля тэлефоннай размовы зь міністрам арміі ЗША Раянам Макарці.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын быў выбраны на пасаду генэральнага сакратара кіроўнай Працоўнай партыі (ТПК), паведамляе ў ноч на панядзелак, 11 студзеня, паўночнакарэйскае інфармагенцтва ЦТАК. Да гэтага палітык займаў пасаду старшыні гэтай партыі.
Апрача таго, у інтэрнэце зьявілася пэтыцыя аб зьмене меры стрыманьня палітвязьнью Арцёму Сарокіну.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядзе трохбаковую сустрэчу з кіраўнікамі Армэніі і Азэрбайджану амаль праз два месяцы пасьля падпісаньня пагадненьня аб спыненьні агню ў Нагорным Карабаху.
Падчас дасудовага сьледзтва блогеры знаходзіліся ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Самы нефармальны фэльчар Горадні Фёдар Астаповіч вёў жывы эфір у Instagram увечары 10 студзеня, калі да яго падключылася Сьвятлана Ціханоўская.
Страйкавы камітэт «Беларуськалію» заклікаў генэральнага дырэктара нарвэскай кампаніі Yara International, якая купляе ў Беларусі калійныя ўгнаеньні, запатрабаваць ад кіраўніцтва прадпрыемства выкананьня абяцаньняў.
У чарговую пратэставую нядзелю 10 студзеня ў Менску і рэгіёнах прайшлі дэцэнтралізаваныя акцыі — маршы, пікеты, «ланцугі салідарнасьці», флэш-мобы.
Перамог Садыр Джапараў. Выбарнікі таксама падтрымалі канстытуцыйную рэформу, якая прадугледжвае пашырэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта.
Найважнейшае за 10 студзеня.
Партыя «Нур Атан», якую ўзначальвае былы прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, атрымлівае перамогу на выбарах у ніжнюю палату парлямэнта краіны. Такія дадзеныя экзыт-полу, якія прыводзяць агенцтвы вечарам у нядзелю.
У лісьце Народнай амбасадзе Беларусі ў Швэцыі міністарка замежных справаў Ан Ліндэ напісала, што ўрад яе краіны падтрымлівае пашырэньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.
Дэмакраты гатовыя прадставіць артыкулы імпічмэнту ў панядзелак; ідэю адхіленьня прэзыдэнта ад пасады падтрымалі некаторыя рэспубліканцы.
Кіргізстанскі палітык Садыр Джапаров атрымлівае перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах. Па афіцыйных дадзеных ЦВК пасьля падліку 96,4% бюлетэняў, за кандыдатуру Джапарава свае галасы аддалі 79,18% тых, хто прагаласаваў.
Папа Францішак, камэнтуючы штурм Капітолія 6 студзеня, заявіў, што людзі, якія выступаюць супраць дэмакратыі, заслугоўваюць асуджэньня, кім бы яны ні былі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Кубінскі дзяржаўны навукова-дасьледчы інстытут заяўляе, што падпісаў пагадненьне з іранскім інстытутам Пастэра аб тэставаньні ў Іране прэпарата — кандыдата на вакцыну COVID-19.
На выбарах прэзыдэнта Кіргізстану, якія прайшлі ў нядзелю 10 студзеня, лідзіруе выканаўца абавязкаў кіраўніка дзяржавы Садыр Джапараў.
Як прайшоў 155-ы дзень пратэстаў супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавых структур.
10 студзеня ў Казахстане выбіраюць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту (Мажыліса) і мясцовых дэпутатаў.
Аляксандар Лукашэнка днямі даў вялікае інтэрвію праграме «Дзейныя асобы з Наілёй Аскер-задэ» на тэлеканале «Россия-1».
Сацыяльная сетка Parler можа аказацца недаступнай на працягу тыдня — кампанія «Амазон» адмовіла ёй у захоўваньні дадзеных у сувязі з выяўленьнем у гэтай сетцы 98 пастоў з заклікамі да гвалту. Parler зможа працягнуць працу, толькі калі знойдзе іншае воблачнае сховішча.
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што праект новай Канстытуцыі Беларусі можа быць гатовы да канца 2021 году, а яго лёс вырашаць на рэфэрэндуме.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што лічыць расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна сваім сябрам і што гуляе зь ім у адной камандзе і ў спорце, і ў палітыцы.
Гэтае фота выклікала эмацыйнае абмеркаваньне ў сацсетках наконт этыкі і дрэсіроўкі.
«І тады на рэфэрэндуме людзі вызначаць, быць новай Канстытуцыі ці ня быць».
У Беларусі праходзяць штонядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі.
10 студзеня адразу ў дзьвюх краінах Цэнтральнай Азіі праходзяць выбары.
Усе дэлегаты так званага «Ўсебеларускага народнага сходу», якія не заявяць аб адмове ўдзельнічаць у ім, будуць дададзеныя ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў і прапанаваныя ў санкцыйныя сьпісы, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраваньня, былы дыплямат Павал Латушка.
Улады штату Флорыда заявілі, што арыштавалі ў пятніцу ўвечары аднаго зь меркаваных удзельнікаў беспарадкаў у Капітоліі, які на фатаграфіі, што разышлася ў інтэрнэце, праносіць праз залю трыбуну сьпікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі.
Прэм’ер-міністарка Фінляндыі Сана Марын выказалася пра магчымы перанос чэмпіянату сьвету па хакеі зь Беларусі ў іншую краіну.
Федэральны суд акругі Калюмбія прыступіў да разгляду абвінавачаньняў у дачыненьні да 13 удзельнікаў нападу на Кангрэс ЗША 6 студзеня.
Каралева Вялікабрытаніі Лізавета і яе муж Філіп атрымалі прышчэпкі супраць COVID-19, заявіў у суботу Бакінгемскі палац.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў, што ЗША — «найвялікшы вораг» ягонай краіны, і што ён не чакае, што Вашынгтон зьменіць сваю палітыку ў дачыненьні да Пхеньяну — хто б там ні быў прэзыдэнтам.
Ад канца сьнежня Літва афіцыйна зацьвердзіла назву «Sakartvelas», яна цяпер будзе ўжывацца ва ўсіх афіцыйных дакумэнтах.
Ад пачатку беларускіх пратэстаў Латвія прыняла некалькі дзясяткаў уцекачоў зь Беларусі. Цяпер гэтыя людзі атрымліваюць у Латвіі афіцыйны статус і могуць выехаць з цэнтру для ўцекачоў. Зь якімі цяжкасьцямі яны сутыкаюцца? Рэпартаж тэлеканалу «Настоящее время».
Муж зьняволенай журналісткі «Белсату» Ігар Ільяш атрымаў ад Кацярыны ліст з жодзінскай турмы.
Загрузіць яшчэ