Кіраўнік Міжнародай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль зьбіраецца ў Менск на перамовы з Лукашэнкам і заяўляе, што МФХ вядзе папярэднія кансультацыі з нацыянальнымі фэдэрацыямі аб магчымым пераносе зь Менску чэмпіянату сьвету 2021 году.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе расказаў, чым можа быць небясьпечны Ўсебеларускі народны сход, які арганізуе ўлада, і паведаміў пра плян супрацьдзеяньня гэтаму мерапрыемству.
Некалькі чытачоў TUT.BY распавялі, што ім прыйшлі ўскрытыя на патрабаваньне мытні лісты з-за мяжы, і выказалі здагадку, што кантраляваць лісты зь іншых краінаў сталі часьцей
Згодна з новым дасьледаваньнем кампаніі Top10VPN, блякаваньне інтэрнэту ў 2020 годзе абышлося Беларусі ў 336,4 мільёна даляраў
Удзельнікі саміту краінаў Пэрсыдзкай затокі ў Саудаўскай Арабіі падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні дыпляматычнага крызісу з Катарам
З красавіка курыныя яйкі ў менскіх крамах вырасьлі ў цане амаль удвая, кіляграм рыбы прыбавіў у кошце 4,6 рубля, мяса — больш за 3 рублі.
Каля 10 гадзін працягваўся ператрус у гомельскім цэнтры апазыцыі. Пасьля гэтага праваабаронцу Леаніда Судаленку забралі ва Ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю.
У Беларусі ў сярэднім раз на два месяцы закрываецца незалежнае выданьне. Асноўная прычына — палітычны ціск на рэдакцыі. Але ёсьць і фінансавы фактар.
У інтэрвію Свабодзе Андрэй Суздальцаў ацэньвае верагоднасьць інфармацыі пра замах на яго з боку КДБ Беларусі, камэнтуе пляны Крамля па стварэньні прарасейскай партыі ў Беларусі і прапануе свой прагноз далейшага разьвіцьця палітычнага крызісу ў Беларусі
30 сьнежня 2020 году Нацыянальны алімпійскі камітэт паведаміў, што ліст спартоўцаў у падтрымку дзейнай улады падпісалі 5 тысяч чалавек.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны перадала на фанаскапічную экспэртызу атрыманы аўдыёзапіс размовы ў Камітэце дзяржбясьпекі Беларусі, датаваны 2012 годам, які можа дапамагчы вызначыць замоўнікаў забойства Паўла Шарамета.
Інтэрнэт-выданьне «Українська правда», дзе перад сьмерцю ў 2016 годзе працаваў Павал Шарамет, ніколі не выключала магчымай датычнасьці беларускіх і расейскіх спэцслужбаў да ягонага забойства, заявіла галоўная рэдактарка газэты Сэўгіль Мусаева.
«Прэзыдэнт Армэніі ў рамках адпачынку сустрэў Новы год у Лёндане зь сям’ёй і ўнукамі. 3 студзеня ён перанёс там апэрацыю на назе, якая прайшла пасьпяхова. Аднак у прэзыдэнта былі выяўлены сымптомы каранавіруснай інфэкцыі, яго тэст даў станоўчы вынік».
Пісьменьнік Саша Філіпенка зьвярнуўся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэля з нагоды правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не зьяўляецца ворагам ўласнаму народу і самому сабе. Паводле яго, толькі выбары могуць вырашыць, калі камусьці не падабаецца цяперашні кіраўнік дзяржавы.
З 1 студзеня 2021 выдача пропускаў у памежную зону, а таксама паласу стала бясплатнай для ўсіх. Замежным грамадзянам дазволілі гэта яшчэ ў 2019-м.
Інфармацыйны праект Эўракамісіі EUvsDisinfo, мэтай якога зьяўляецца выкрыцьцё фэйкавых навінаў, найперш ад расейскай прапаганды, апублікаваў рэйтынг найбольш прыкметных прапагандыскіх правалаў у 2020 годзе.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале за подпісам прэм'ер-міністра Галоўчанкі 5 студзеня апублікавалі пералік міжнародных спартовых мерапрыемстваў на 2021 год.
Актыўны ўдзельнік польскага руху «Салідарнасьць», заснавальнік папулярнага выданьня Gazeta Wyborcza Адам Міхнік расказаў, чаму падзеі ў Беларусі маюць надзвычайнае значэньне для ўсяго сьвету.
У Беларусі мяняюць крымінальнае заканадаўства.
Таксама праходзіць вобшук у правааабаронцы Васіля Палякова і актывіста АГП, аднаго з каардынатараў назіраньня на выбарах Мікалая Новікава.
Расейскі апазыцыйны палітык і блогер Уладзімер Мілоў — пра памылкі Лукашэнкі і Пуціна, навагоднія звароты Ціханоўскай і Навальнага, урокі беларускай мірнай рэвалюцыі для дэмакратычнай апазыцыі Расеі, новы тып дыктатуры і санкцыі, якія могуць дапамагчы.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар у інтэрвію «Настоящему времени» назваў імя яшчэ аднаго чалавека, якога зьбіраліся ліквідаваць.
У інтэрвію Deutsche Welle Ігар Макар патлумачыў, што яшчэ ў 2012 годзе перадаў аўдыё амэрыканскім спэцслужбам, каб выратаваць свайго сябра Алега Алкаева.
Міністэрства фінансаў ЗША ў панядзелак выдала новую ліцэнзію, якая дазваляе праводзіць пэўныя апэрацыі зь лідэрам вэнэсуэльскай апазыцыі Хуанам Гуайдо, нягледзячы на санкцыі ЗША супраць гэтай краіны, пацьвярджаючы падтрымку Вашынгтонам гэтага палітыка як законнага лідэра Вэнэсуэлы.
Урад Мэксыкі гатовы даць палітычны прытулак заснавальніку Wikileaks Джуліяну Асанжу і вітае рашэньне брытанскага суду не выдаваць таго ў ЗША. Пра гэта заявіў мэксыканскі прэзыдэнт Мануэль Лёпэс Абрадор.
Карэспандэнт брусэльскага выданьня EUObserver Эндру Рэтман расказаў Свабодзе аб працы над расьсьледаваньнем, у якім гаворыцца пра магчымае плянаваньне спэцслужбамі Беларусі палітычных забойстваў на тэрыторыі Эўразьвязу.
Урад Ірану заяўляе, што краіна аднавіла 20-працэнтнае ўзбагачэньне ўрану на падземным збудаваньні. Гэты ўзровень значна вышэйшы за межы, вызначаныя ядзернай дамовай 2015 году з шасьцю буйнымі дзяржавамі.
Былы начальнік СІЗА № 1 Алег Алкаеў, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда», расказаў Свабодзе пра тое, што ў 2012 годзе паліцыя Бэрліна атрымала інфармацыю аб плянах ліквідаваць яго і прапанавала ахову.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, як выглядае, рабіў ціск на кіраўніка выбарчай камісіі штату Джорджыя, каб той «знайшоў» яму галасы і зьмяніў вынік выбараў у гэтым паўднёвым штаце ЗША.
Як даведаліся праваабаронцы «Вясны», 31 сьнежня ў судзе Савецкага раёну Менску разглядалі чарговую адміністрацыйную справу супраць Ганны Аленскай, затрыманай па справе чата «Контроль автозаков Минск».
За кратамі арыштаваны 25 чэрвеня палітвязень Ігар Лосік знаходзіцца 193 дні.
Юлію Слуцкую і шэраг іншых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і спрыяньні гэтаму.
Сьледзтва Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны пры дапамозе Службы вонкавай выведкі летась у сьнежні атрымала дакумэнты і аўдыёзапісы, датаваныя 2012 годам, якія могуць дапамагчы вызначыць замоўнікаў забойства Паўла Шарамета.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» падвёў вынікі перасьледу сваіх сяброў і валянтэраў за 2020 год. Праваабаронцы сядзяць па крымінальных справах, адбывалі суткі арышту, змушана пакідалі краіну, сплачвалі штрафы.
Каардынацыйная рада запатрабуе ў Генэральнай пракуратуры Беларусі праверкі законнасьці стварэньня Рады старэйшынаў.
Аўтарытэтнае брусэльскае выданьне EUObserver апублікавала запіс размовы 2012 году з удзелам кагосьці, чый голас нагадвае голас тагачаснага старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо ў сэрыі твітаў жорстка выказаўся супраць Расеі і Ўладзіміра Пуціна, а таксама нагадаў, як адміністрацыя Трампа падтрымлівала Ўкраіну.
Новаму складу Кангрэсу, які пачаў працу ў нядзелю, трэба будзе дзейнічаць ва ўмовах большай няпэўнасьці: да гэтага часу незразумела, якая партыя будзе кантраляваць Сэнат.
Беларуская праваслаўная царква ўнесла прапановы аб папраўках у Канстытуцыю, якія тычацца сацыяльнай сфэры, паведаміў у праграме «Контуры» тэлеканала АНТ кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Пасьля раённых і дваровых маршаў у Менску і іншых гарадах людзі пачалі выходзіць і на вечаровыя акцыі.
Нядзельныя ранішнія пратэсты ў Менску паступова перасьлі ў вечаровыя.
«Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і я жадаю вам прайсьці яго годна. Ня дайце сябе падмануць, нічога не забывайце і не даруйце», — зьвярнуўся да беларусаў Ільля Варламаў.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падпісаў закон аб ратыфікацыі міжнароднай дамовы, якая забараняе выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня ў краіне ў мірны час. Паведамленьне пра гэта разьмешчанае на сайце прэзыдэнта.
Чаму Папа Рымскі Францішак задаволіў прашэньне аб адстаўцы арцыбіскупа Кандрусевіча? Што атрымала ад гэтага Каталіцкая царква Беларусі? Чым тлумачыцца прызначэньне часовым пераемнікам біскупа Казімера Велікасельца?
11 амэрыканскіх сэнатараў-рэспубліканцаў маюць намер аспрэчыць перамогу абранага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня ў Калегіі электараў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пэнсію. Часова на ягонае месца прызначаны біскуп Казімер Велікаселец, якому таксама ўжо споўнілася 75 гадоў.
Расея застаецца ледзь не адзінай дзяржавай, якая падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўмовах супрацьстаяньня грамадзтва і ўлады.
У Беларусі ўпершыню ў 2021 годзе праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.
Загрузіць яшчэ