Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля штурму Капітолія завялі 25 справаў аб унутраным тэрарызьме


Прыхільнікі Трампа падчас штурму Капітолія
Прыхільнікі Трампа падчас штурму Капітолія

У ЗША пасьля штурму Капітолія прыхільнікамі дзейнага прэзыдэнта краіны Дональда Трампа было заведзена сама меней 25 крымінальных спраў аб унутраным тэрарызьме. Пра гэта паведаміў у твітары кангрэсмэн Джэйсан Кроў пасьля тэлефоннай размовы зь міністрам арміі ЗША Раянам Макарці.

Макарці, па словах Крова, пацьвердзіў, што на месцы здарэньня было выяўленая даўгаствольная агнястрэльная зброя, кактэйлі Молатава, самаробныя выбуховыя прылады і кайданкі.

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі паведаміла, што ў панядзелак ніжняя палата амэрыканскага парлямэнту закліча віцэ-прэзыдэнта ЗША Майкла Пэнса адхіліць Дональда Трампа ад улады праз 25-ю папраўку. Яна можа быць задзейнічана ў выпадку, калі кіраўнік дзяржавы становіцца няздольным ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы.

Калі на працягу сутак ня будзе станоўчага адказу, дэмакраты пачнуць працэдуру імпічмэнту. Па выніках апытаньня, 57 адсоткаў амэрыканцаў хацелі б неадкладнага адхіленьня Трампа.

Дэмакраты абвінавачваюць Дональда Трампа ў падбухторваньні да гвалту і беспарадкаў, сьцьвярджаючы, што менавіта яго дзеяньні справакавалі натоўп на штурм Капітолія ў мінулую сераду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG