Раней на шасьцідзённай сэсіі восьмага зьезду партыі ў Пхэньяне было прынята рашэньне перайменаваць яе Выканаўчую палітычную раду ў сакратарыят.
Пасаду генэральнага сакратара ТПК займалі спачатку заснавальнік КНДР Кім Ір Сэн, а затым яго сын Кім Чэн Ір. Пасьля сьмерці Кім Чэн Іра ў 2011 годзе яго сын Кім Чэн Ын займаў пасаду першага сакратара ЦК ТПК, а з 2016 году, калі сакратарыят быў скасаваны, ён стаў старшынёй Выканаўчай палітычнай рады партыі. Цяпер рада зноў перайменаваная ў сакратарыят, а лідэр КНДР стаў генэральным сакратаром.
9 студзеня паўночнакарэйскі лідэр заявіў на зьезьдзе партыі, што ня мае намеру адыходзіць ад палітыкі канфрантацыі ў адносінах да ЗША і назваў гэтую дзяржава «самым вялікім ворагам» КНДР і «галоўнай перашкодай на шляху інавацыйнага разьвіцьця» яго краіны. Кім Чэн Ын таксама паведаміў, што зьбіраецца працягнуць нарошчваць ядзерны патэнцыял Паўночнай Карэі і абвясьціў аб завяршэньні распрацоўкі праекту новай атамнай падводнай лодкі.