Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баку і Ерэван дамовіліся аднавіць транспартныя і эканамічныя сувязі


На сустрэчы ў Маскве 11 студзеня 2021 (зьлева направа): прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
На сустрэчы ў Маскве 11 студзеня 2021 (зьлева направа): прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Па выніках трохбаковай сустрэчы прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, прэм'ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў Маскве прынята сумесная заява.

Трое лідэраў дамовіліся аднавіць «усе эканамічныя і транспартныя сувязі» паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Для гэтага, як прапанаваў Пуцін, будзе створана трохбаковая працоўная група пад сумесным старшынствам віцэ-прэмʼераў трох дзяржаў.

Працоўная група да 1 сакавіка 2021 году мае даць для зацьвярджэньня на найвышэйшым узроўні графік аднаўленьня перавозак — пры захаваньні мер бясьпекі — праз Азэрбайджан і Рэспубліку Армэнію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG