Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На нядзельных акцыях пратэсту ў Менску і рэгіёнах затрымалі больш за 20 чалавек


Танец-пратэст у Менску, 9 студзеня.
Танец-пратэст у Менску, 9 студзеня.

У чарговую пратэставую нядзелю 10 студзеня ў Менску і рэгіёнах прайшлі дэцэнтралізаваныя акцыі — маршы, пікеты, «ланцугі салідарнасьці», флэш-мобы.

Паводле падлікаў БелаПАН, у найбольш папулярных телеграм-каналах былі разьмешчаныя фатаграфіі і відэазапісы з 21 акцыі ў Менску з агульнай колькасьцю удзельнікаў, якія трапілі ў кадры, 869.

Найбольш масавыя шэсьці адбыліся ў мікрараёнах Захад, Малінаўка, Зялёны Луг. 55 чалавек выйшла да адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менскау на пікет памяці Аляксандра Тарайкоўскага, забітага роўна пяць месяцаў таму каля станцыі мэтро «Пушкінская».

Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Берасьці, Віцебску, Горадні, Магілёве, Маладэчне, Вілейцы, Наваградку, Дзяржынску, Мядзеле, Ждановічах, Ратамцы, іншых населеных пунктах.

Паводле інфармацыі валянтэрскага телеграм-каналу «Сьпісы затрыманых», у нядзелю затрымалі ня менш за 19 чалавек (усе ў Менску), у тым ліку як мінімум 10 жанчын. 18 зь іх даставілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» дапаўняе гэтыя зьвесткі інфармацыяй пра затрыманьне яшчэ чатырох чалавек (на менскай вуліцы імя Леаніда Бяды). Акрамя таго, у Маладэчне сілавікі канфіскавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка Дзьмітрыя Мурзіна тэлефон, кампутар і нацыянальную сымболіку, якой ён гандляваў. Прадпрымальніка адвезьлі ў РАУС, адкуль выпусьцілі пасьля «гутаркі».

10 студзеня стала 155-м днём пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і перасьледу іншадумцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG