11 студзеня суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу адваката Ігара Лосіка на атрыманьне пад вартай яго падабароннага. Скаргу пакінулі без задавальненьня. Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. Ён трымае галадоўку ўжо 28 дзён. 10 студзеня зьявілася інфармацыя пра перавод блогера і журналіста ў іншае месца, аднак, па словах ягонай жонкі Дар’і Лосік, гэта ня так. У жодзінскім СІЗА ўзьнікла блытаніна з карэспандэнцыяй для Ігара, ён па-ранейшаму знаходзіцца там.
Пра ход расьследаваньня справы Ігара па-ранейшаму нічога невядома. Яго адвакат Дзьмітры Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаваньні. Ён зьбіраецца наведаць Лосіка у СІЗА Жодзіна 12 студзеня.