Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца ўраду Фінляндыі выказалася супраць хакейнага чэмпіянату сьвету ў Беларусі


Кіраўніца ўраду Фінляндыі Сана Марын
Кіраўніца ўраду Фінляндыі Сана Марын

Прэм’ер-міністарка Фінляндыі Сана Марын выказалася пра магчымы перанос чэмпіянату сьвету па хакеі зь Беларусі ў іншую краіну.

«Асабіста я лічу, што ЧС-2021 не павінен праводзіцца ў Менску, — цытуе яе tribuna.com паводле Helsingin Sanomat. — Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вельмі сурʼёзная. Адбыліся гвалтоўныя арышты грамадзян, якія хацелі рэалізаваць сваё выбарчае права.

Я лічу, што гэта вельмі сурʼёзная сытуацыя, яна патрабуе разьвязаньня і да яе трэба ставіцца такім жа чынам. Асабіста я б ня стала праводзіць там спаборніцтвы, але гэта не пытаньне ўраду Фінляндыі».

Днямі кіраўнік дацкага хакейнага саюзу Ўльрык Ларсэн заявіў, што фэдэрацыя разглядае варыянт байкатаваньня ЧС-2021, калі ён адбудзецца ў Менску.

Міжнародная фэдэрацыя хакея (ІІХФ) пакуль не прыняла рашэньня аб лёсе ЧС-2021, які мелі прыняць Беларусь і Латвія. Раней урад Латвіі прасіў у сувязі з разгонам мірных дэманстрацыяў і катаваньнямі пратэстоўцаў у Беларусі перадаць правы асноўнага арганізатара іншай краіне. Прэзыдэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль і рада фэдэрацыі выказалі меркаваньне, што для рашэньня неабходна больш часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG