Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане абіраюць парлямэнт, а ў Кіргізстане праходзяць датэрміновыя выбары прэзыдэнта. УЖЫВУЮ


Выбары ў Кіргізстане
Выбары ў Кіргізстане

10 студзеня адразу ў дзьвюх краінах Цэнтральнай Азіі праходзяць выбары. Глядзіце ў жывым эфіры спэцыяльную праграму «Настоящего времени».

У Кіргізстане — датэрміновыя выбары прэзыдэнта і рэфэрэндум пра пераход да парлямэнцкай рэспублікі. У кастрычніку пасьля палітычнага крызісу прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў пакінуў пасаду. У выбарчых бюлетэнях — 18 кандыдатаў.

Выбары ў Казахстане
Выбары ў Казахстане

У Казахстане выбіраюць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту (Мажыліса) і мясцовых дэпутатаў.

  • Амаль усе дэпутаты парлямэнту абіраюцца паводле партыйных сьпісаў.
  • У выбарах удзельнічаюць 5 партый, якім, каб трапіць у парлямэнт, трэба набраць больш як 7% галасоў выбарнікаў.
  • Паводле новых правілаў, цяпер у парлямэнце павінна абавязкова быць апазыцыя і пэўная колькасьць жанчын і маладых дэпутатаў.
  • Апазыцыйная Агульнанацыянальная сацыял-дэмакратычная партыя, адна з шасьці зарэгістраваных у Казахстане партый, байкатуе выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG