Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра 26 год свайго кіраваньня: «Эпоха стабільнасьці, міру і справядлівасьці». І яшчэ 12 цытат


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка днямі даў вялікае інтэрвію праграме «Дзейныя асобы з Наілёй Аскер-задэ» на тэлеканале «Россия-1».

Пра што казаў Лукашэнка. У цытатах (паводле ТАСС):

  • Пра ініцыятыву адключыць Беларусь ад сыстэмы плацяжоў SWIFT: «Калі Эўропа і нехта яшчэ, хто жадае нас адключыць ад SWIFT... Калі яны хочуць атрымаць праблемы сабе ў сувязі з гэтым — яны іх могуць атрымаць».
  • Пра інтэграцыю з Расеяй: паводле Лукашэнкі, Расея і Беларусь павінны пашыраць інтэграцыйныя працэсы па ўсіх напрамках: «Нам трэба [інтэгравацца] у эканоміцы, у людзях і гэтак далей. Абсалютна нічому не перашкаджаць». У той жа час Лукашэнка адзначыў «істотныя недахопы» ў адносінах Беларусі і Расеі: «Калі будуць роўныя ўмовы, мы можам значна і хутка рушыць наперад. Але пакуль няма роўных умоваў, і гэта вялікі-вялікі недахоп у нашым саюзным будаўніцтве».
  • Пра цану на расейскі газ для Беларусі ў 2021 годзе: «$ 128,5 [за тысячу кубамэтраў]. Але я акругляю да $ 130». Паводле Лукашэнкі, яна «магла б быць больш справядлівай», аднак ён ня мае намеру ініцыяваць абмеркаваньне гэтага пытаньня з Пуціным.
  • Пра Пуціна: «Так, я яго лічу сваім сябрам, і ў гэтым годзе ён пацьвердзіў, што зьяўляецца ня толькі маім сябрам, але і сябрам беларускага народу. Шчыра».
  • Пра палітычны крызіс у Беларусі: «Ён зьвязаны з палітыкай, але ў аснове ляжыць, заўсёды ў аснове, адзін са слупоў, калі можна так выказацца, — эканоміка. Калі ў нас будзе нармальна эканоміка разьвівацца, хаця б як у гэтым годзе, нам ні будучы, ні 23-ці, 25-ты гады ня страшныя».
  • Як бы ён хацеў, каб казалі пра «эпоху Лукашэнкі»: «Эпоха Лукашэнкі? Я не хачу, я ведаю як. Як будзе, і якое будзе вызначэньне: эпоха Лукашэнкі — гэта эпоха стабільнасьці, міру і справядлівасьці».
  • Пра адносіны з ЗША: «Мы хочам і будзем імкнуцца наладжваць зь імі адносіны. Думаю, што і яны хочуць [разьвіваць адносіны]. Ня хочуць, дык захочуць».​
  • Пра адносіны з Эўразьвязам: «Чаму мы не павінны зь імі мець гэтыя адносіны? Расея нам такі аб’ём крэдытаў не прапануе».
  • Пра Ціханоўскую: «[Ціханоўская] — гэта голас тых людзей, якія сёньня за ёй стаяць. Фінансуюць, накіроўваюць, вызначаюць курс. Спэцслужбы Літвы, Польшчы, ня думаю, што Ўкраіны, але імкнуцца яны там дзесьці побач быць. У нас адзіная думка, у расейцаў і беларусаў, адпаведных людзей, што ўсім гэтым запраўляюць ЗША».
  • Пра сустрэчу з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ: «Я іх выслухаў. Я зразумеў, якая была б Беларусь, калі б яны прыйшлі да ўлады. Ну і многае-многае іншае. Я тым самым прадэманстраваў, што мы можам весьці дыялёг з кім заўгодна, калі гэтага хто-небудзь хоча».
  • Пра суд над Марыяй Калесьнікавай: «Калесьнікава — гэта хто? А, гэта хто за мяжу з гэтымі хлопцамі спрабавала выехаць, ды ня выехала? Паняцьця ня маю, сьледзтва ідзе, я нават не займаюся гэтым. Я шчыра ня ведаю».
  • Пра Колю: Лукашэнка заявіў, што са сваім малодшым сынам Мікалаем дома «пастаянна абмяркоўвае» палітыку, і часам нават на падвышаных тонах. «У яго свой пункт гледжаньня. Правым бокам мозгу я разумею, што ён мае, ня проста мае права на свой пункт гледжаньня, ён разьбіраецца, у чымсьці мае рацыю, асабліва вось цяпер».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG