Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калегі лекара, які паведаміў, што забіты Раман Бандарэнка быў цьвярозы, хадайнічаюць аб вызваленьні яго да суду


Палітзьняволены Арцём Сарокін.
Палітзьняволены Арцём Сарокін.

Апрача таго, у інтэрнэце зьявілася пэтыцыя аб зьмене меры стрыманьня палітвязьнью Арцёму Сарокіну.

Апрача таго, у інтэрнэце зьявілася пэтыцыя аб зьмене меры стрыманьня палітвязьнью Арцёму Сарокіну.

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведаміў, што калегі Арцёма Сарокіна зь менскай лякарні хуткай дапамогі і ягоная жонка падалі хадайніцтвы аб зьмене меры стрыманьня да вынясеньня прысуду.

Лекар бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі, які паведаміў, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю, цяпер знаходзіцца пад вартай у СІЗА.

Аўтары пэтыцыі просяць на час расьсьледаваньня справы Арцёма Сарокіна, замяніць яму меру стрыманьня ў вынiку страты небясьпекі дзеі, згодна з арт. 87 Крымінальнага кодэксу.

Яны лічаць, што небясьпека выдаваньня зьвестак пра тое, што Раман Бандарэнка на момант гібелі быў зусім цьвярозы, перабольшаная і фактычна ўжо не прывяла ні да якіх масавых гвалтоўных дзеяньняў, у тым ліку і на пахаваньні. Да таго ж Арцём раскаяўся публічна і гатовы дапамагаць сьледзтву.

9 лістапада Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу на доктара лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі і іншай асобы паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Другой абвінавачанай у справе зьяўляецца журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч.

Паводле Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, раскрыцьцё зьвестак пра тое, што Раман Бандарэнка на момант гібелі быў зусім цьвярозы, прывяло да цяжкіх наступстваў, а менавіта — павышэньня напружаньня ў грамадзтве, стварэньня атмасфэры недаверу да дзяржаўных органаў, а таксама заахвоціла грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеяньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG