Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злавілі чалавека, які вынес трыбуну сьпікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі


Прыхільнікі Трампа ў Капітоліі, 6студзеня 2021
Прыхільнікі Трампа ў Капітоліі, 6студзеня 2021

Улады штату Флорыда заявілі, што арыштавалі ў пятніцу ўвечары аднаго зь меркаваных удзельнікаў беспарадкаў у Капітоліі, які на фатаграфіі, што разышлася ў інтэрнэце, праносіць праз залю трыбуну сьпікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі.

Пра гэта паведамляе тэлеканал ABC.

36-гадовы Адам Джонсан з Пэрышу, штат Флорыда, утрымліваецца ў турме акругі Пінэлас і чакае абвінавачаньня пасьля таго, як фэдэральныя прыставы затрымалі яго.

Мяркуецца, што Джонсан — гэта чалавек на фатаздымку, зробленым падчас нападу ў Капітолій ЗША прыхільнікаў Дональда Трампа ў сераду, дзе ён махае рукой на камэру, трымаючы трыбуну ў правай руцэ, паведамляюць сльедчыя.

Дзе цяпер сама трыбуна — пакуль невядома.

Амэрыканскія ўлады таксама затрымалі і выставілі абвінавачаньні жыхару штату Арызона Джэйкабу Энтані Чанслі, які, як мяркуецца, быў заўважаны падчас беспарадкаў у Кангрэсе 6 студзеня ў мядзьведжай шапцы з рагамі і дзідай. Як паведаміла ў суботу Міністэрства юстыцыі ЗША, Чанслі паўстаў перад судом сталічнага акругі Калюмбія.

Затрыманаму «шаману» інкрымінуюцца наўмыснае пранікненьне або знаходжаньне на закрытай тэрыторыі без законных на тое падставаў, гвалтоўнае ўварваньне і парушэньне грамадзкага парадку ў Капітоліі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG