Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі YouTube зноў запрацаваў без запавольваньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскія тэлеграм-каналы і карыстальнікі YouTube паведамляюць, што запаволеньне відэахостынгу на смартфонах і планшэтах спынілася.

У прыватнасьці, аб гэтым сьведчаць дадзеныя сэрвісу GlobalCheck, паводле якіх даступнасць YouTube у краіне складае 100%.

13 лістапада прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з гендырэктарам «Масфільма» Карэнам Шахназаравым «паабяцаў вырашыць пытаньне з запаволеньнем YouTube». Пра гэта паведаміў сам Шахназараў.

«Запавольваньне YouTube, на мой погляд, сёньня ня вельмі мэтазгоднае, на што прэзыдэнт сказаў, што там бываюць усякія поскудзі. Ён выслухаў і сказаў: „Я разьбяруся, я пагляджу“», — цытуе яго словы расейскае афіцыйнае агенцтва «РИА Новости».

У пачатку жніўня карыстальнікі ў Расеі пачалі скардзіцца на збоі ў працы YouTube. Раней Крэмль абяцаў пачаць запавольваньне відэахостынгу за тое, што сэрвіс не блякуе забароненых у Расеі расейскамоўных незалежных СМІ і незалежных журналістаў, а таксама не выконвае палітыкі Крамля ў асьвятленьні вайны супраць Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG