Беларускія адвакаты запісалі вiдэа ў падтрымку арыштаваных юрыстаў Максіма Знака і Ільлі Салея. Яны таксама выступілі супраць парушэньня закону з боку ўлады ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў.
«Мы ня носім балаклаваў і не хаваем сваіх імёнаў. Мы дапамагаем людзям. У нас адна мэта — выканьне закону. Мы адвакаты, і мы будзем дапамагаць сваім грамадзянам», — кажуць яны ў сваім звароце.